ISO 4217
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ISO 4217 — міжнародны стандарт, які ўтрымлівае трохлітарныя коды і назвы валют, прынятыя Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO).
Першыя дзьве літары коду — гэта код ISO 3166-1 alpha-2 (аналягічныя дамэнам верхняга ўзроўню краіны), трэцяя — звычайна ініцыял уласнай назвы валюты. Ужываньне кодаў ISO 4217 зьнімае праблему, выкліканую карыстаньнем рознымі краінамі такіх назваў як даляр, франк ці фунт для азначэньня сваёй валюты. Акрамя таго, кожнай краіне супастаўлены ўнікальны трохсымбальны лічбавы код, які, як правіла, супадае з кодам па ISO 3166. Аднак у выпадку зь Беларусьсю коды валюты і краіны — адпаведна 112 ды 974.
Стандарт вызначае таксама і падзел галоўнай адзінкі валюты. Звычайна яна дзеліцца на 100 меншых адзінак, але сустракаецца і падзел ў адносінах 1/10 ці 1/1000. Існуюць і валюты, якія ня дзеляцца на меншыя адзінкі (беларускі рубель).
ISO 4217 месьціць і кадыфікацыю каштоўных мэталаў (напр. золата — XAU, плятына — XPT), якія вымяраюцца ў тройскіх унцыях ці іншых адзінках, ужываных на міжнародных фінансавых рынках. Існуюць таксама спэцыяльныя коды для тэставых мэтаў (XTS) і тыя, што азначаюць адсутнасьць валюты (XXX). Усе спэцыяльныя коды пачынаюцца на літару Х, як і міжнародных валют (напр. усходнекарыбскі даляр — XCD), выключэньнем зьяўляецца эўра (EUR), хоць папярэднік гэтай валюты, ЭКЮ, менаваўся згодна стандартаў: XEU.
Remove ads
Табліца кодаў
Гэта сьпіс існых кодаў ISO 4217 з назвамі валют.
Remove ads
Бяз коду валюты
Некаторыя валюты ня маюць уласнага коду ISO 4217, бо не ўжываюцца.
- Фарэрская крона (прывязаная да Дацкай кроны 1:1)
Наступныя коды не зацьверджаныя ISO, але часам выкарыстоўваюцца ў камэрцыі.
Гістарычныя коды валют
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
- Currency, fund and precious metal codes (анг.) (XLS) — Назвы валют паводле Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads