Бухарская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буха́рская во́бласьць (узб. Buxoro viloyati) — вобласьць на захадзе Ўзбэкістану, заснаваная ў студзені 1938 году.
Адміністрацыйны цэнтар ды найбуйнейшы населены пункт — горад Бухара.
Remove ads
Гісторыя
Бухарскую вобласьць утварылі 15 студзеня 1938 году. 20 красавіка 1982 году на частцы ягонае тэрыторыі ўтвораная Наваіская вобласьць.
Адміністрацыйны падзел
Бухарская вобласьць складаецца з 11 сельскіх раёнаў (нумары прыведзеныя паводле мапы вобласьці):
- Алацкі (1) (адміністрацыйны цэнтар — Алат)
- Бухарскі (2) (Галаасія)
- Вапкенцкі (11) (Вапкент)
- Гіждуванскі (3) (Гіждуван)
- Жандорскі (4) (Жандор)
- Каганскі (5) (Каган)
- Каракульскі (6) (Каракуль)
- Караулбазарскі (7) (Караўлбазар)
- Пяшкунскі (8) (Янгібазар)
- Рамітанскі (9) (Рамітан)
- Шафірканскі (10) (Шафіркан)
У Бухары жыве каля 264 тысячаў чалавек.
Бухарская вобласьць улучае 10 гарадоў, 3 пасёлкі гарадзкога тыпу ды 107 вёсак.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Бухарская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads