Бывайце здаровы

беларуская песьня From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Быва́йце здаро́вы (іншыя назвы: Бывайце здаровы, жывіце багата) — беларуская застольная песьня на словы паэта Адама Русака.

Гісторыя стварэньня

Верш «Бывайце здаровы!» быў напісаны ў 1936 годзе[1] беларускім паэтам Адамам Русаком па вяртаньні з роднае вёскі Пясочнае ў Ленінград. Аўтарам музыкі да гэтай песьні зьяўляецца кампазытар Ісак Любан[2].

Вэрсія ў расейскім перакладзе Міхаіла Ісакоўскага зьявілася ў газэце «Праўда» 1 студзеня 1937 году, аўтарства не было пазначанае, таму некаторы час песьня лічылася народнай. Ісакоўскі фігураваў у расейскіх выданьнях як аўтар перакладу, а Ісак Любан — аўтарам музыкі. Неўзабаве адбылося паседжаньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака было даказанае, і ў 1940-м годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэньнямі[3] .

Remove ads

Выканаўцы

Сярод першых выканаўцаў песьні народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая прасьпявала яе ў Менску для дэлегатаў рэспубліканскага зьезду камуністычнай партыі 15 чэрвеня 1937 году.

Падчас Другой сусьветнай вайны песьня гучала на франтах у розных варыяцыях, у фільме «Канцэрт фронту» Леанід Уцёсаў выканаў яе з вайсковымі куплетамі. Сярод пазьнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песьняры» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, Ёсіф Кабзон, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads