Уладзімер Мулявін

беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ВІА «Песьняры» From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Мулявін
Remove ads

Уладзі́мер Гео́ргіевіч Муля́він (1941, цяпер Екацярынбург, Расея — 2003, Масква, Расея) — беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі (1979) і СССР (1991).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску. Бацька — працоўны завода «Уралмаш». У дзіцячым узросьце пачаў захапляцца музыкай і ў 12-гадовым веку пачаў граць на гітары.

У 1956 годзе пасьля школы паступіў у Сьвярдлоўскую музычную вучэльню, на аддзяленьне струнных інструмэнтаў. Быў выключаны з вучэльні за захапленьне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў вучэльню на ўласнае жаданьне. У 1959 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 1958—1963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філярмоніях. У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філярмонію. У 1965—1967 гадах служыў у Савецкім войску ў навакольлі Менску. Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля Беларускай вайсковай акругі.

Пасьля сканчэньня службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, пры якой у 1968 годзе быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімер Мулявін, зьмяніў назву на «Песьняры». У 1976 годзе напісаў опэру-прыпавесьць «Песьня пра долю» паводле твораў Янкі Купалы[2], прэм’ера якой адбылася на сцэне Беларускай філярмоніі ў выкананьні ансамбля «Песьняры» і Дзяржаўнага народнага аркестру БССР імя Язэпа Жыновіча.

За значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

14 траўня 2002 году Ўладзімер Мулявін трапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар Уладзімера Мулявіна ў Менску названы бульвар.

Remove ads

Узнагароды

Ацэнкі

Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2011 годзе назваў Мулявіна «касманаўтам №1 у беларускай музыцы»[3].

Званьні

  • 1973 — ганаровае званьне «Заслужаны артыст БССР»
  • 1979 — ганаровае званьне «Народны артыст БССР»
  • 1980 — Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
  • 1991 — ганаровае званьне «Народны артыст СССР»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads