Быхаўскі павет

павет Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Быхаўскі павет
Remove ads

Бы́хаўскі паве́т, Старабыхаўскі павет (да 1852 году) — павет на тэрыторыі Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1923 гг. Утвораны 28 траўня (8 чэрвеня) 1772 г. пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтар — горад Быхаў (Стары Быхаў). 12 (23) сьнежня 1796 году пры скасаваньні Магілёўскай губэрні павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губэрні.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Адноўлены 11 сакавіка 1802 году з аднаўленьнем Магілёўскай губэрні. Плошча павету складала 4105,8 кв. вёрстаў, насельніцтва 124 820 чалавек (1897 г.). У павеце было 10 воласьцяў: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазьней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамоская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 населеных пунктаў (1897 г.). 3 абвяшчэньнем БССР (1 студзеня 1919 г.) Быхаўскі павет у яе складзе. 3ь лютага 1919 г. у складзе Магілёўскай (з 26 красавіка 1919 г. Гомельскай) губэрні РСФСР. 14 лютага 1923 г. павет скасаваны, воласьці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губэрні.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads