Чэрыкаўскі павет

павет Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрыкаўскі павет
Remove ads

Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі, РСФСР і БССР у 1773-1924 гадох. Цэнтар — г. Чэрыкаў. Утвораны 13 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 г. у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 г. — у Беларускай губэрнях. У 1796 г. частка Чэрыкаўскага павету на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на ўсходзе да Чэрыкаўскага павету далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. Зь 10 сакавіка 1802 г. у Магілёўскай губэрні з аднаўленьнем межаў 1777 г. Меліся 4 мястэчкі: Краснапольле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 г. падзяляўся на 16 валасьцей:

  • Беліцкую;
  • Брацькавіцкую;
  • Доўгавіцкую;
  • Доўжанскую;
  • Дубраўскую;
  • Камаровіцкую;
  • Краснапольскую;
  • Крычаўскую;
  • Лабанаўскую;
  • Маляціцкую;
  • Мхініцкую;
  • Наваельнінскую;
  • Палускую;
  • Саматэвіцкую;
  • Старынскую;
  • Студзянецкую.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Плошча 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), зь іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. каталікоў, 13 тыс. юдэяў. З 26 красавіка 1919 г. Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губэрні РСФСР, 14 лютага 1923 г. да яго далучана Прапойская воласьць скасаванага Быхаўскага павету. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласьці выбухнула антысавецкае паўстаньне, у якім удзельнічалі каля 300 чалавек.[1]

У выніку ўзбуйненьня (1923 г.) засталося 8 валасьцей:

  • Брацькавіцкая;
  • Краснапольская;
  • Крычаўская;
  • Маляціцкая;
  • Наваельнінская;
  • Прапойская;
  • Саматэвіцкая;
  • Чэрыкаўская.

3 сакавіка 1924 г. Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 г. аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads