Бэзансон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэзансон
Remove ads

Бэзансон (па-француску: Besançon) — горад на ўсходзе Францыі, ля ракі Ду, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Ду і рэгіёну Бургундыя-Франш-Камтэ. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Франш-Камтэ. У 2016 годзе колькасьць насельніцтва складала 116 466 жыхароў.

Thumb
Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У старажытнасьці быў цэнтрам Гальскага племені сэкванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліюсам Цэзарам. З IV стагодзьдзя вядомыя бэзансонскія біскупы, якія з часам сталі арцыбіскупамі, узялі кіраваньне горадам у свае рукі. Аж да 1654 году ён заставаўся вольным горадам ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Бэзансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін зь мясцовых жыхароў, кардынал Гранвэла, запраўляў зьнешняй палітыкай імпэрыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў на загад Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасьці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэньне Вобана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.

У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіраваньня Франш-Камтэ. У 1671 годзе ў Бэзансон пераехаў з Доля ўнівэрсытэт Франш-Камтэ, адкрыты яшчэ ў XV стагодзьдзі як «унівэрсытэт Дзьвюх Бургундыяў».

У канцы XVIII стагодзьдзя ўцекачы з Швайцарыі заклалі асновы прамысловасьці Бэзансона. У XIX стагодзьдзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Юго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазэф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль зьмясьціў у Бэзансон частку дзеяньня рамана «Чырвонае і чорнае».

У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага гораду — Плянуаз.

Remove ads

Славутасьці

  • Бэзансонская фартэцыя — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадзкія сьцены й форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаваньні былі абвешчаныя ЮНЭСКО помнікамі Сусьветнай спадчыны у ліку 13 іншых умацаваньняў Вабана.

Ураджэнцы

Вонкавыя спасылкі

Бэзансонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads