Бэзылдан
Места ў Эсэксе (Ангельшчына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэ́зылдан (па-ангельску: Basildon) — найбольшае места ў графстве Эсэксе, што на ўсходзе Ангельшчыны, Вялікабрытанія. Места знаходзіцца за 25 кілямэтраў на ўсход ад Лёндану. Вакол Бэзылдану знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Бэлэрыкэй, на паўночным усходзе — Ўікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бэнфліт.
Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэньня некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Бэзылдан і Вэнч. Назву новае места атрымала ад вёскі Бэзылдан, якая была ў сярэдзіне будучага места. Бэзылдан мае сваю мескую ўправу. Большасьць жыхароў места працуе ў Лёндане, якія едуць туды 36—58 хвілінаў. У месцы для гэтага існуе тры прыпынкі грамадзкага транспарту.
Remove ads
Паходжаньне места
Упершыню Бэзылдан згадваецца ў 1086 року. Ён узгаданы ў кнізе Страшэннага суду. Назва места паходзіць ад імя Бэртал і ад старажытнасаксонскага слова dun, што перакладаецца як гара ці холм. У розных крыніцах назва места Бэзылдан мае розныя варыянты згадваньня: Бэрлэздан, Бэлэздан, Бэлаздуна.
У 1859 годзе пабудаваная чыгунка для злучэньня вёсак Пітсі й Лэйндан. Прамысловасьці доўгі час не было, асноўнай крыніцай даходу насельніцтва была вясковая гаспадарка: земляробства й жывёлагадоўля.
Remove ads
Архітэктура
Найвядомейшай пабудовай места Бэзылдан зьяўляецца царква імя сьвятога Марціна. Царква была асьвечана архібіскупам ў 1962 року. Званіца была пабудавана ў 1999 годзе. Таксама ў месьце ёсьць шмат сучасных будынкаў прадпрыемстваў, банкаў.
Радыё й тэлебачаньне
Бэзылдан мае сваю радыёстанцыю, якая вяшчае таксама на бліжэйшыя мясьціны. Бэзылдан можа лавіць тэлебачаньне зь Лёндану.
Асобы
- Depeche Mode — гурт, створаны ў месьце ў 1980 року
- Мартын Гор — удзельнік гурту
- Эндру Флэтчар — удзельнік гурту
- Дэйвід Гаан — удзельнік гурту
- Вінс Кларк — удзельнік гурту (цяпер у гурце Erasure)
- Джэймз Томкінз — футбаліст
- Матка й дзіцё — скульптура ў месьце
- Царкоўны сад, які знаходзіцца каля царквы імя сьвятога Марціна ў цэнтры места
- Званіца царквы імя сьвятога Марціна
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads