Эндру Флэтчар
брытанскі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эндру Джон Леонард Флэтчар (па-ангельску: Andrew John Leonard Fletcher, мянушка — «Fletch», 8 ліпеня 1961, горад Нотынггэм, Ангельшчына — 26 мая 2022[8]). Адзін з заснавальнікаў і клявішнік гурту Depeche Mode.
Remove ads
Кар’ера
Depeche Mode
Эндру Флэтчар спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якой гралі ўжо Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Флэтчар ніколі не быў на першым пляне ў гурце, затое выконваў функцыі мэнэджара, што яму добра ўдавалася. Ён адзіны ўдзельнік гурту, які не напісаў ніводнай песьні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сьцьвярджаў, што спрабаваў пісаць песьні раней.
Абавязкі ў Depeche Mode
Шмат каго з аматараў Depeche Mode зьдзіўляе тое, што Флэтчар грае на бас-гітары, займаецца праграмаваньнем сынтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клявішных.
Флэтчар ўзяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадзкасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурту, як гэта было пра падрабязнасьці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадох, галоўным чынам для прэсы.
Гэта Флэтчар аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры разьдзяленьні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гаанам ды Горам.
Папулярнасьць
Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Ўайлдэр. Пасьля сыходу Ўайлдэра ў 1996 годзе Эндру стаў значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён граў на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому «Playing the Angel», як сьцьвярджае прадусар альбому Бэн Хілье. Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam[9] і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому «Playing the Angel»[10].
Флэтчар — выдатны інструмэнталіст. Ён граў большасьць партыяў на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджара, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гаана.
Спроба сольнай кар’еры
Паводле афіцыйнай біягрфіі Depeche Mode, Флэтчар запісаў сольны альбом з назваю «Toast Hawaii». Назву ўзялі ад любімай стравы музыкі, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам «Some Great Reward» у 1984 годзе. Усе песьні альбома — кавер-вэрсіі чужых песень, якія сьпявае Флэтчар. У запісе альбома удзельнічалі Алан Ўайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Ўайлдэр. Выпусьціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчар — адзіны ўдзельнік гурту, які не сьпявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацьвертага голасу папрыканцы песьні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён сьпеў партыю фонавага голасу разам з Горам ды Ўайлдэрам ды «The Sun and the Rainfall», дзе напрыканцы чутны словы «All that I’m saying…» -«Усё, што я сьпяваю…» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флтчар сьпявае, ягоны голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.
Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ
Некалькі год таму Эндзі Флэтчар заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбома і стваралася для раскруткі гурту Client. У кастрычніку 2006 году на сайце Часопісу Side-Line Magazine[11] было абвешчана, што Client разарвалі дамову з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаваньне.
Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчар таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасьць ягоных канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасьці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назваю «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 году Флэтчар зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Сам Эндру Флэтчар — старэйшы сын у сям’і Джона ды Джой, ягоных сясцёр клічуць Сюзана (па-ангельску: Suzan), Кэран (па-ангельску: Karen), брата — Сымон (па-ангельску: Simon). Напачатку 1980-х Эндру напрацягу амаль што год сустракаўся з ангельскай акторкай Джэніфэр Саўндэрз (па-ангельску: Jennifer Saunders). Цяпер ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (па-ангельску: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэґан (па-ангельску: Megan) і Джо (па-ангельску: Joe).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads