Про Ліга чэмпіянату Бэльгіі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Бэльгіі па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Про Ліга (па-нідэрляндзку: Pro League; вядомая як Жупілер Про Ліга) — найвышэйшая футбольная ліга ў Бэльгіі. Заснаваная ў 1895 годзе і, такім чынам, зьяўляецца адной з найстарэйшых у сьвеце.
Удзел у спаборніцтве прымаюць 16 клюбаў. Сэзон пачынаецца ў канцы ліпеня й праходзіць да пачатку траўня, каманды мусяць згуляць 30 матчаў у рэгулярным сэзоне, а затым вядуць барацьбу ў трох плэй-оф групах — у групе за перамогу ў турніры, групе сярэдзіны табліцы й групе за захаваньне месца ў чэмпіянаце на наступны сэзон. У плэй-оф за перамогу вядуць барацьбу першыя шэсьць камандаў з выніковай табліцы рэгулярнага сэзону, кожны клюб гуляе зь іншым з групы два разы. У другім плэй-оф турніры прымаюць удзел клюбы, якія занялі месцы з 7 па 12 у рэгулярным сэзоне, яны таксама гуляюць адзін з адным два разы. Сутнасьць гэтага турніру плэй-оф хаваецца ў тым, што ягоны пераможца атрымлівае права згуляць зь пятай камандай чэмпіёнскага раўнду плэй-оф за ўдзел у Лізе канфэрэнцыяў. У плэй-оф за захаваньне месца прымаюць удзел клюбы, якія занялі месцы з 13 па 16 у рэгулярным сэзоне, яны таксама гуляюць адзін з адным два разы. Ліга спансуецца буйным бэльгійска-бразыльскім броварам AB InBev, які акрамя розных гатункаў стварае піва маркі Jupiler, таму турнір афіцыйна вядомы як Жупілер Про Ліга.
Чэмпіянат быў створаны ў 1895 годзе Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыяй, а першым чэмпіёнам стаў клюб «Льеж». З 74 клюбаў, якія бралі ўдзел у турніры з моманту ягонага стварэньня, 15 былі чэмпіёнамі Бэльгіі. «Андэрлехт» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам, маючы на сваім рахунку 34 перамогі ў чэмпіянаце, наступным клюбам паводле колькасьці перамог зьяўляецца «Бруге», на рахунку якога 19 перамогаў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Спартовы сайт пра Про Лігу
- Вынікі, табліцы й статыстыка. League321.com
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads