Бэльфор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэльфо́р (па-француску: Belfort) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Тэрыторыя Бэльфору ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ. Транспартны вузел ля горнага пераходу паміж Вагезамі й Юрой. У мінулым у горадзе існавала крэпасьць, якая была зьнічшана ў Першую сусьветную вайну. Паблізу ад Бельфору знаходзіцца знакамітая царква Нотр-Дам-дзю-О ды Лінія Мажыно.
Remove ads
Гісторыя
Бэльфор разьмешчаны ў вельмі стратэгічным месцы, паміж Вагезамі і Юрой, на шляху, які злучае Райн і Рону. Месца, дзе зараз стаіць горад, было заселена ў гала-рымскую эпоху й у кроніках XIII стагодзьдзя згадваецца як валоданьне графаў Манбэльяру, якія надалі паселішчу статус гораду ў 1307 годзе.
Раней аўстрыйскае валоданьне, Бэльфор быў перададзены Францыі паводле Вэстфальскай дамовы 1648 году, па заканчэньню Трыццацігадовай вайны. Умацаваньні гораду былі пашыраны й разьвіты, дзякуючы ваеннаму архітэктару Людовіка XIV Вабана.
Найбольш вядомая гістарычная падзея, зьвязаная з горадам — ягоная гераічная абарона падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. На працягу 103 дзён зь лістапада 1870 году па студзень 1871 году гарнізон крэпасьці пад камандаваньнем палкоўніка П’ера Данфэр-Рашро вытрымліваў аблогу нямецкіх войскаў у суправаджэньні артылерыйскіх абстрэлаў.
Remove ads
Культура
Штогод у Бэльфоры праводзіцца міжнародны фэстываль унівэрсытэцкай музыкі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads