Манбэльяр
грамада ў дэпартамэнце Ду (Францыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манбэльяр (па-француску: Montbéliard, па-нямецку: Mömpelgard) — горад у Францыі, адна з супрэфэктур дэпартамэнту Ду ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Франш-Камтэ). Насельніцтва 25 697 чалавек (2013).
Remove ads
Гісторыя
Манбэльяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагодзьдзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчыньніцы графства з графам Вюртэмбэргу Эбэргардам Манбэльярам адышоў да Вюртэмбэргу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней за астатні Вюртэмбэрг Манбэльяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі горад спачатку ўвайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анэксавы Францыяй у 1793 годзе, дзе й застаецца да гэтага моманту адным зь нешматлікіх пратэстанцкіх анкляваў. У пэрыяд Франка-прускай вайны Манбэльяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 году, аднак разам з суседнім Бэльфорам застаўся ў складзе Францыі.
Remove ads
Славутасьці
- Манбэльярскі замак — былая рэзыдэнцыя князей Манбэльярскіх
Peugeot
У Манбэльяры была заснавана кампанія «Peugeot».
Гарады-сябры
- Грынзбара, Паўночная Караліна, ЗША
- Людвігсбург, Нямеччына
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads