Бэргамот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэргамо́т, або апэльсін-бэргамот (Citrus bergamia) — гібрыдны від расьлінаў сямейства Рутавых. Атрыманы шляхам скрыжаваньня памяранца і цытрона. Радзімай бэргамоту лічыцца Паўднёва-Ўсходняя Азія.
Remove ads
Паходжаньне назвы
Назоў «бэргамот» атрымаў у гонар італьянскага места Бэргама, дзе яго ўпершыню пачалі культываваць і прадаваць як алей. Паводле іншай вэрсі, назва паходзіць ад турэцкага слова «beyarmudu», што ў перакладзе азначае «княская груша» або «beg armudy» — панская груша.
Хоць да грушаў бэргамот ня мае ніякага дачыненьня, аднак варта зазначыць, што ён мае грушападобную форму і сьветла-жоўты колер, як і грушы гатунку бэргамот.
Remove ads
Апісаньне

Бэргамот — вечназялёнае дрэва вышынёй ад 2 да 10 м. Галіны з даўгімі, тонкімі, вострымі калючкамі даўжынёй да 10 см.
Лісьце з характэрным водарам чарговыя, чарэнкавыя (чарэнкі зь невялікімі крыламі лінейнае формы), скураністыя, яйкападобна-працяглыя ці эліптычныя, завостраныя, зьверху зялёныя, бліскучыя, унізе — сьвятлейшыя, крыху зубчастыя, хвалістыя.
Кветкі буйныя, вельмі духмяныя, адзінкавыя ці сабраныя ў пазушныя жмуткі, двухполыя, белыя ці баграныя, з моцным прыемным пахам. Квітнее ў сакавіку — красавіку.
Плады — шара- ці грушападобнай формы, зьменлівыя па велічыні, з пупком і булавападобным слупком на ім даўжынёй ад 1 см, залаціста-жоўтыя, з гладкай тоўстай трохслойнай абалонкай, багатай этэрным алеем. Мякіш складаецца быццам з шэрагу лёгка расшчапляльных сэгмэнтаў, унутры якіх разьмешчанае нешматлікае насеньне. Мае прыемны кісьлявы смак. Плады сасьпяваюць у лістападзе — сьнежні.
Дрэва рана і багата родзіць, аднак кепска марозаўстойлівае[1].
Remove ads
Распаўсюджаньне
Вытворчасьць галоўным чынам абмяжоўваецца Іянічным узьбярэжжам правінцыі Калябрыя ў Італіі. Бэргамот вырошчваюць на міжземнаморскім узьбярэжжы, дзе склад глебы і тэмпэратура найболей спрыяльныя (Гішпанія, Грэцыя і Францыя)[1], а таксама на плянтацыях у Аргентыне, Бразыліі і штаце Джорджыя (ЗША).
Культура атрымала разьвіцьцё з пачатку XVIII стагодзьдзя, калі этэрны бэргамотавы алей знайшоў ужываньне ў парфуме, а пасьля ў мікраскапічнай тэхніцы[1].
Выкарыстаньне
Этэрны алей атрымліваюць з лупіньня пладоў, кветак і лісьця бэргамоту. Бэргамотавы алей — вадкасьць з прыемным своеасаблівым пахам і гаркавым смакам. Прымяняецца ў парфумэрыі і мікраскапічнай тэхніцы[1], а таксама ў харчовай вытворчасьці — напрыклад на араматызацыю гарбаты «Earl Grey». Лупіньне бэргамоту прымяняецца ў водаратэрапіі, дзеля лекаваньня дэпрэсіі і паляпшэньня страваваньня. Утрымваныя ў ім фуракумарыны валодаюць моцным фотасэнсыбілізуючым эфэктам, які спрыяе хутчэйшаму пігмэнтаваньню скуры. У мэдыцыне на аснове аднаго з кампанэнтаў — бэргаптэну — створаныя прэпараты для лекаваньня вітыліга і аблысеньня.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads