Алей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алей — тлушч з пладоў і насеньня расьліны. Складаецца на 95—97% з трыгліцэрыдаў (поўных этэраў гліцэрыны) вышэйшых тлустых кісьляў, пераважна С16 і С18, і свабодных тлустых кісьляў, фасфатыдаў, воску, токафэролаў, вітамінаў (А, D, Е і К) і пігмэнтаў. Зьяўляецца афарбаваным рэчывам у вадкім, мазепадобным або цьвёрдым выглядзе. Некаторыя віды зьяўляюцца атрутнымі. Палімэрызуецца пры награваньні да +250°C — +300 °C або пад узьдзеяньнем тлену паветра, пры паглынаньні 30% якога зазнае прагарканьне. Атрымліваецца са здробненага насеньня і мякаці пладоў алейных расьлінаў шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам з наступнай ачысткай адстойваньнем, фільтрацыяй, апрацоўкай вадой (гідратацыя), рашчынай шчолачаў (рафінаваньне) і вадзяной парай пад вакуўмам (дэзарацыя). Выкарыстоўваецца ў якасьці харчовага выраба для прыгатаваньня кансэрваў і маянэзаў. У гідраваным выглядзе — для маргарынаў. Прымяняецца ў вытворчасьці алкідных смолаў, гліцэрыны, лакаў, мыла, пакостаў, сікатыву, тлустых кісьляў і фарбаў. Служыць вяжучым рэчывам касмэтычных і лекавых мазяў[1].


Remove ads
Віды
Паводле высыхальнасьці:
- высыхальны — акісьляецца на паветры і ўтварае гладкую, празрыстую, смалападобную цягучую стужку; нерашчынальны ў арганічнай рашчыне і мае ёдны лік між 150-200 (ільняны, канапляны і тунгавы);
- паўвысыхальны — марудна ўтварае мяккую, ліпкую стужку (кукурузны, кунжутавы, макавы, рапсавы, сланечнікавы і соевы);
- невысыхальны — пры нагрэве адсутнічае загушчэньне і ўтварэньне стужкі; мае ёдны лік да 100 (аліўкавы, арахісавы, гарчычны, какававы, какосавы, пальмавы і рыцына).
Паводле апрацоўкі:
- нерафінаваны,
- рафінаваны,
- сыры[1].
Паводле паходжаньня:
- з насеньня — абрыкосавы, арахісавы, арэхавы, баваўняны, вінаградны, вішнёвы, гарбузовы, гарчычны, ільняны, кавуновы, какававы, канапляны, касторавы, кедравы, кукурузны, кунжутавы, макавы, мігдалавы, пальмавы, пшанічны, рапсавы, рыжаковы, рысавы, сланечнікавы, тунгавы і фісташкавы;
- зь мякаці пладоў — авакадавы, абляпіхавы, аліўкавы, арганавы, какосавы і сафлоравы.
Паводле агрэгатнага стану:
- вадкі — абляпіхавы, ільняны, кавуновы, касторавы, кукурузны, макавы, мігдалавы, рапсавы, сланечнікавы, соевы і тунгавы;
- цьвёрды — арахісавы, какававы, какосавы і пальмавы.
Паводле складу тлустых кісьляў:
- алеінавы — багаты на алеінавую кісьлю: абрыкосавы, авакадавы, аліўкавы, арахісавы, аўсяны, рысавы, сафлоравы і фісташкавы;
- лінолевы — пераважае лінолевая кісьля: вінаградны, гарбузовы, канапляны, кедравы, кукурузны, пшанічны і сланечнікавы;
- альфа-ліналенавы — з павышаным утрыманьнем альфа-ліналенавай кісьлі: гарчычны, ільняны, пшанічны, рыжаковы, соевы, сьвірэпны і шыпшынавы;
- гама-ліналенавы: агурочнікавы (бурачнікавы) і чорнапарэчкавы;
- ляўрынавы — зьмяшчае ляўрынавую і іншыя нізкамалекулярныя кісьлі: какосавы і пальмаядравы;
- пальмітынавы — з высокім утрыманьнем пальмітынавай кісьлі: баваўняны, какававы і пальмавы;
- эрукавы — зьмяшчае эрукавую, нэрвонавую і эйказенавую кісьлі: гарчычны і сьвірэпавы;
- алеінава-лінолевы — зьмяшчае супастаўную колькасьць алеінавай і лінолевай кісьляў: вішнёвы і кунжутавы.
Remove ads
Атрыманьне
Пры падрыхтоўцы да прасаваньня абалонка насеньня аддзяляецца ад ядра (зьдзіраньне). Самі ядры здрабняюцца (атрыманьне мяткі). Мятка ўвільгатняецца і награваецца (утварэньне жамярынаў). Алей выціскаецца зь мяткі шляхам падвойнага прасаваньня. Для павелічэньня здабыцьця алею ў 1,5-2,5 разы мятка рашчынаецца пры дапамозе атрыманага з нафты гексана або звадкаванага дыяксыду вугляроду (сьціснутага і разагрэтага). Рашчынаньне звычайна ўжываецца пры вырабе кукурузнага і соевага алею. Для выдаленьня атрутных рэчываў, унесеных падчас здабыцьця алею, і павелічэньня тэрміну прыдатнасьці ажыцьцяўляецца наступная ачыстка алею:
- абвадненьне (гідратацыя) — выдаленьне фосфаліпідаў, якія выпадаюць у асадак пры перавозе і захоўваньні;
- шчолачнае нэўтралізаваньне (рафінаваньне) — выдаленьне свабодных тлустых кісьляў;
- адбельваньне (адсарбцыйнае рафінаваньне) — выдаленьне пігмэнтаў, бялкоў, рэшты мыла і фосфаліпідаў;
- вымарожваньне — выдаленьне воску;
- бясшчолачнае (дыстыляцыйнае) нэўтралізаваньне — выдаленьне пахучых і смакавых рэчываў і рэшты свабодных тлустых кісьляў;
- дэзадараваньне — выдаленьне рэшты пахучых і смакавых рэчываў.
У 2008 г. сярэднесусьветны ўраджай з гектара ўгодзьдзяў складаў (пасьля перапрацоўкі): 4,4 тоны — чуфавага (ядомасыцевага, землемігдалавага) алею; 4 тоны — пальмавага; 2 тоны — аліўкавага; 1,6 тоны — горнаарахісавага (сачаінчавага); 1,45 тоны — ільнянога; па 1,4 тоны — какосавага і рапсавага; 1,34 тоны — рыжаковага. Менш за тону алею з гектара атрымлівалі: 760 кг — арахісавага; 672 кг — гарбузовага; 662 кг — сафлоравага; па 0,6 тоны — канаплянага, сланечнікавага і соевага; 392 кг — баваўнянага; 138 кг — кукурузнага[2].

У 2008 г. 9 найбольш спажыванымі відамі алею ў сьвеце былі:
- пальмавы (41,31 млн тонаў) — часта для вырабу паліва;
- соевы (41,28 млн тонаў) — палова сусьветнага спажываньня алею ў ежу;
- рапсавы (18,24 млн тонаў) — найбольшы пашыраны від алею для гатаваньня (смажаньня) ежы;
- сланечнікавы (9,91 млн тонаў) — звычайна выкарыстоўваецца для гатаваньня ежы, як і для вырабу дызэльнага паліва;
- баваўняны (4,99 млн тонаў) — ужываецца ў ежу і ў харчовай прамысловасьці;
- пальмаядравы (4,85 млн тонаў) — ужываецца ў ежу ў Афрыцы;
- арахісавы (4,82 млн тонаў) — для гатаваньня;
- какосавы (3,48 млн тонаў) — для вырабу мыла, касмэтыкі і ў гатаваньні;
- аліўкавы (2,84 млн тонаў) — у гатаваньні, касмэтыцы, мыле і ў якасьці паліва для каганца.
Remove ads
Склад
Тлустыя кісьлі ў алеі зьяўляюцца аднаасноўнымі з цотным лікам атамаў вуглярода — 6, 8, 10, 12, 14, 16 і 18. Трыгліцэрыды маюць аднолькавую гліцэрынавую частку, таму адрозьніваюцца тлустымі кісьлямі паводле: 1) даўжыні ланцуга атамаў вуглярода, 2) ліку і разьмяшчэньня двайных сувязяў атамаў; 3) разьмяшчэньня ў малекуле трыгліцэрыда. Чым больш дзеля насычаных тлустых кісьляў з 16 і 18 атамамі вуглярода, тым больш тэмпэратура плаўленьня алею.
Remove ads
Беларусь
У Беларусі добра высьпяваюць 2 алейныя культуры: лён і рапс. У 2004 г. у Скідзелі (Гарадзенскі раён) заснавалі ЗАТ «ГародняБіяпрадукт», дзе ўпершыню ў краіне сталі ажыцьцяўляць ачыстку алею спосабам фізычнага рафінаваньня без прымяненьня хімічных рэагентаў. За 2011 г. у Беларусі спажылі звыш 80 тыс. тонаў алею. Вырабілі 24 тыс. тонаў бутэляванага алею, пераважна з рапсу, пры вытворчай магутнасьці прадпрыемстваў звыш 100 тыс. тонаў алею за год[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads