Бэргіш-Глядбах
горад у Нямеччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэргіш-Глядбах (па-нямецку: Bergisch Gladbach) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Цэнтар акругі Райніш-Бэргішэр.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія паселішчы ў навакольлі існавалі яшчэ з XIII стагодзьдзя, але горад быў афіцыйна закладзены толькі ў 1856 годзе. З пачатку XII стагодзьдзя навакольле было часткай графства Бэрг, якое потым сталася герцагствам. За часам Напалеона яно было пераўтворана ў вялікае герцагства. У 1975 годзе да гораду было прыяднанае суседняе селішча Бэнсбэрг, а калі ў 1977 годзе ён дасягнуў колькасьці насельніцтва ў 100 тысяч жыхароў, Бэргіш-Глядбах атрымаў статус гораду.
Remove ads
Эканоміка
У горадзе наладжаная вытворчасьць паперы, шклаваты, шакаляду. Акрамя таго працуюць друкарскія прадпрыемствы ды іншыя высокатэхналягічныя галіны.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads