Бэрмудзкі трыкутнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэрмудзкі трыкутнік
Remove ads

Бэрмудзкі трыкутнік — раён у Атлянтычным акіяне, у якім нібыта адбываюцца таямнічыя зьнікненьні марскіх і паветраных суднаў. Раён абмежаваны лініямі ад Флорыды да Бэрмудзкіх астравоў, далей да Пуэрта-Рыка й назад да Флорыды праз Багамы. Аналягічны «трыкутнік» у Ціхім акіяне называюць Д’ябальскім.

Thumb
Клясычныя межы Бэрмудзкага трыкутніка

Раён зьяўляецца вельмі складаным для навігацыі: тут вялікая колькасьць водмеляў, часьцяком зараджаюцца цыклёны й штармы. Вылучаюцца розныя гіпотэзы для тлумачэньня загадкавых зьнікненьняў у гэтай зоне: ад незвычайных зьяваў надвор’я да выкраданьняў іншаплянэтнікамі або жыхарамі Атлянтыды. Скептыкі сьцьвярджаюць, аднак, што зьнікненьні суднаў у Бэрмудзкім трыкутніку адбываюцца не часьцей, чым у іншых рэгіёнах сусьветнага акіяна, і тлумачацца натуральнымі прычынамі. Такога ж меркаваньня прытрымліваецца Берагавая ахова ЗША і страхавы рынак Lloyd's.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads