Цыклён

атмасфэрная віхура зь нізкім ціскам у цэнтры From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыклён
Remove ads

Цыклён (ад стар.-грэц. κυκλῶν) — атмасфэрны віхур велізарнага (ад сотняў да некалькіх тысячаў кілямэтраў) дыямэтру з паніжаным ціскам паветра ў цэнтры.  

Thumb
Пазатрапічны цыклён каля Ісьляндыі

Паветра ў цыклёне цыркулюе супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў паўночным паўшар’і і па гадзіньнікавай стрэлцы ў паўднёвым. Цыклёнічныя вятры рухаюцца амаль па ўсіх рэгіёнах Зямлі, за выключэньнем роўніка, і звычайна зьвязаныя з дажджом ці сьнегам. Акрамя таго, у паветраных пластах на вышыні ад зямной паверхні да некалькіх сотняў мэтраў, вецер мае складнік, накіраваны да цэнтра цыклёна, па барычным градыенце (у бок зьмяншэньня ціску). Велічыня складніку памяншаецца з вышынёй.  

Цыклён — ня проста супрацьлегласьць антыцыклёну, у іх адрозьніваецца мэханізм узьнікненьня. Цыклёны пастаянна й натуральным чынам зьяўляюцца з-за кручэньня Зямлі, дзякуючы сіле Карыёліса. Сьледзтвам тэарэмы Браўэра аб нерухомай кропцы зьяўляецца наяўнасьць у атмасфэры прынамсі аднаго цыклёну альбо антыцыклёну.

Адрозьніваюць два асноўных віды цыклёнаў — нетрапічныя й трапічныя.

Remove ads

Шкала вымярэньняў

  • Шкала ўраганаў Сафіра — Сімпсана

Глядзіце таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads