Бэрта фон Зутнэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баранэса Бэ́рта фон Зу́тнэр (па-нямецку: Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner), народжаная Кiнскi (ням. Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменьніца, дзяячка міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію (пасьля Марыі Кюры).
Remove ads
Дзейнасьць
У 1892 г. Бэрта фон Зутнэр разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Камэнтары на палях па сучаснай гісторыі».
90-я гг. XIX ст. сталі пэрыядам рэзкага нарастаньня мілітарызму; Зутнэр ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канфэрэнцыяў міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Бэрта і яе муж Альбэрт фон Зутнэр прыклалі нямала намаганьняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канфэрэнцыі 1899 г. Пасьля сьмерці мужа ў 1902 г. Зутнэр працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасьць, зьдзяйсняе турнэ па ЗША і Нямеччыне, выступаючы зь лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Тэадорам Рузвэльтам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads