Бяслан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бясла́н (па-асэтынску: Беслæн Beslan.ogg ) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Правабярэжнага раёну Паўночнай Асэтыі.
Разьмешчаны на правым беразе ракі Цераку, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказу, за 8 км ад мяжы з Інгушэтыяй. Бяслан — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на галіне Растоў-на-Доне — Баку. Трэцяе па велічыні места Паўночнай Асэтыі пасьля Ўладзікаўказу і Маздоку. Насельніцтва на 2009 год — 36,2 тыс. чал. Нацыянальны склад на 2002 год: асэтыны — 81,77 %, расейцы — 13,51 %.
Remove ads
Гісторыя
Бяслан заснаваны ў 1847 годзе перасяленцамі зь іншых частак Асэтыі і атрымаў назву Бесланыкаў (па-асэтынску: Бесланыхъæу — «паселішча Бяслана») паводле імя мясцовага фэўдала Бяслана Тулатава. Афіцыйна паселішча называлася Тулатава або Тулатаўскае. У 1941 годзе перайменаванае ў Ірыстон («Асэтыя»), а ў 1950 годзе, па атрыманьні статусу места, у Бяслан.
Тэракт у Бяслане
1 верасьня 2004 году бясланская школа № 1 была захопленая тэрарыстамі, 1128 дзяцей і дарослых былі захопленыя. 3 верасьня ў часе апэрацыі вызваленьня загінулі 334 закладнікі, у тым ліку 186 дзяцей, 20 жаўнераў расейскага спэцназу, у мэдычныя ўстановы па дапамогу зьвярнуліся болей за 1000 чалавек.
Тэрарыстычны акт у Бяслане стаў апошнім з тэрактаў вясны-лета 2004 году, адказнасьць за якія, паводле агенцтва «France Presse» са спасылкай на інтэрнэт-сайт «Каўказ-цэнтар», узяў на сябе чачэнскі тэрарыст Шаміль Басаеў[1].
Remove ads
Гаспадарка
Бяслан — адзін з цэнтраў асэтынскае вытворчасьці алькагольных напояў. На тэрыторыі места знаходзяцца тры прадпрыемствы па вытворчасьці сьпірту: ААТ «Ариана-С», ЗАТ «Возрождение», ААТ «Феникс»[2].
Славутасьці
- Помнік Сталіну
Ураджэнцы
- Алан Бадоеў — украінскі рэжысэр, стваральнік кліпаў
- Вадзім Бяроеў — савецкі актор тэатру і кіно
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads