Бітва за Вэстэрплятэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва за Вэстэрплятэ
Remove ads

Бітва за Вэстэрплятэ — абарона гарнізонам Войска польскага перавалачнага складу ўзбраеньняў на паўвысьпе Вэстэрплятэ 17 верасьня 1939 року, у пачатку абарончай вайны. Гэта таксама была першая бітва II сусьветнай вайны ў Эўропе.

Хуткія факты Бітва за Вэстэрплятэ, Дата: ...
Remove ads

Абарона Вэстэрплятэ

Асабовы склад сховішча ўзбраеньняў, маючы заданьне змагацца некалькі гадзінаў, бараніўся цягам 7 дзён. У аблозе былі задзейнічаныя тысячы нямецкіх жаўнераў, узброеных цяжкай артылерыяй, пікіруючымі бамбавікамі «Юнкерс» і лінкарам «Шлезьвіг-Гальштэйн». Нямецкія караблі абстрэльвалі тэрыторыю Вэстэрплятэ з Гданьскай затокі, аднак пазьней ён быў спынены, паколькі снарады пераляталі за тэрыторыю бітвы.

Абарона Вэстэрплятэ, якая цягнулася 7 дзён, стрымала вялізныя нямецкія сілы (аддзелы марской пяхоты, атрад СС-Гаймвэр Данцыг, сухапутныя часткі), нанёсшы ім значныя страты. Немцам давялося таксама трымаць там наземныя гарматы і гаўбіцы, эскадры пікіруючых бамбавікоў (каля 40 летакоў), а найперш — лінкар «Шлезьвіг-Гальштэйн», які з-за гэтай затрымкі ня мог быць выкарыстаны для ліквідацыі іншых пунктаў абароны на ўзьбярэжжы[4].

Па капітуляцыі абаронцаў Вэстэрплятэ 7 верасьня немцы ў знак прызнаньня іхняга подзьвігу аддалі ім пашану.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Бітва за Хель
  • Абарона польскай пошты ў Гданьску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads