Бітва за мястэчка Ханкала
бітва расейска-чачэнскай вайны 1994 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бітва за мястэчка Ханкалу — баі ў ваколіцах Грознага у сьнежні 1994 году з чачэнскім войскам за мястэчка Ханкала, што ў Чачэніі пад час Першай расейска-чачэнскай вайны. Галоўная задача была захоп ваколіц Грознага для далейшай аблогі Грознага.
Асноўныя падзеі
24 сьнежня

24 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што прыйшлі з Паўночнай Асеціі ўвайшла ў мястэчка Ханкала й пачала рух у бок Грознага. Потым атрымалі загад стаць на дарозе паміж Грозным і Аргунам, каб ёю не маглі карыстацца чачэнскае войска.
26 сьнежня
Ноччу 26 сьнежня чачэнцы напалі на гэтае расейскае войска. Было забіта тры расейцы, падбіты БТР. З Грознага на дапамогу ім быў паслалны загон у якім быў нават адзін танк, але напад быў адбіты.
27 сьнежня
Чачэнскае войска рыхтуецца да другога нападу на расейцаў. Яны пачынаюць мінамётны абстрэл.
28 сьнежня
Расейцы не чакалі пакуль на іх нападуць. Яны перайшлі ў наступ 28 сьнежня 1994 году. Цягам бою расейцы здабылі лётнішча каля Ханкалы, што было галоўнай мэтай наступу. Чачэнцы захавалі за сабой толькі жыльлёвыя забудовы ў Ханкале.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads