Грозны

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Грозны
Remove ads

Грозны (па-расейску: Грозный; чачэнская назва места — Соьлжа-ГӀала — ад ракі Сунжа (Соьлжа) + гӀала «места», што азначае места на Сунжы) — места на Паўночным Каўказе, на поўдні Расеі, сталіца Чачэніі, цэнтар Грозьненскага раёну. Места разьмешчанае на абодвух берагах ракі Сунжа, прытока Цераку. Адно з найбуйных местаў Паўночнага Каўказу. Другое месца паводле плошчы й трэцяе паводле насельніцтва. Насельніцтва — 277 тыс. чалавек (на 2013 год), што складае 21 % насельніцтва рэспублікі.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Thumb
Мячэт «Сэрца Чачэніі».

Назва места па-расейску:

  • 18181869 — фартэцыя Грозная[5]
  • ад 1869 — места Грозны

На чачэнскай мове :

  • Соьлж-ГІала — літаральна «места Сунжы».

У 1998—1999 гг. адміністрацыя непрызнанай Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, якая кантралявала места, перайменавала Грозны ў Джахар-ГІала (места Джахара) ў гонар лідэра рэспублікі Джахара Дудаева.

У 2000 годзе галава Чачэніі Ахмат Кадыраў, калі пачаліся размовы пра перанос сталіцы ў менш разбураны вайной Гудармес, заявіў, што сталіцай Чачэніі застанецца Грозны.

У 2005 годзе чачэнскі парлямэнт прапанаваў перайменаваць места ў Ахмадкала (Ахмад-Кала) ў гонар загінулага прэзыдэнта Ахмад-Хаджы Кадырава. Прапанова была адхіленая Рамзанам Кадыравым.[6][7]

Remove ads

Фізыка-геаграфічная характарыстыка

Клімат

Клімат Грознага лагодна-кантынэнтальны зь мягкай зімой і сьпякотным ды працяглым летам. Грозны не абаронены ад паўночных халодных вятроў, і таму, ў адрозьненьне ад чарнаморскага ўзьбярэжжа Краснадарскага края, зіма ў месьце значна халаднейшая. Часам магчымыя моцныя маразы (-20 °C і ніжэй).

Лета ў Грозным сьпякотнае й доўгае, сьпёка часам дасягае +35 °C у ценю. Ападкі ўлетку нерэгулярныя й вар’іруюцца ад месяца да месяца.

Remove ads

Адміністратыўны падзел

  • Заводзкі раён — 66 043 чал.
  • Ленінскі раён — 82 665 чал.
  • Акцябрскі раён — 67 863 чал.
  • Старапрамыслоўскі раён — 60 843

Кожны з раёнаў падзяляецца на 5 тэрытарыяльна-адміністратыўных акругаў (ТАА). Усяго ў Грозным 20 ТАА.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads