Бітва на Стрэве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бі́тва на Стрэ́ве (2 лютага 1348) — бітва на рацэ Стрэве каля Коўны паміж прускім войскам і войскам ВКЛ пад Альгердам і Кейстутам.

Хуткія факты Бітва на Стрэве, Дата: ...

Прускае войска ў аснове было войскам Тэўтонскага ордэна, у яго ўваходзілі таксама ангельскія і францускія рыцары. Войска ВКЛ, апроч уласна літоўскіх сілаў, улучала таксама палкі з Уладзімера-Валынскага, Берасьця, Віцебску, Смаленску, магчыма, з Полацку.

Да дня сустрэчы двух войскаў прускае войска на працягу тыдня пустошыла землі літоўскага Панямоньня. Войска ВКЛ шукала і перастрэла прускае, і ініцыятыва пачатку бітвы таксама належала да камандуючых ВКЛ (Альгерд).

Бітва скончылася паразай ВКЛ. Нямецкія храністы, відавочна, перабольшвалі яе маштаб, падаючы лічбы стратаў з прускага боку — 8 братоў і 42 воіны, з боку літвінаў і русінаў — «тысячы», але напэўна, што параза была вельмі цяжкай. Сярод загінуўшых адзначаўся Нарымонт, брат Альгерда. У гонар перамогі ў Кёнігсбэргу быў пастаўлены касьцёл Дзевы Марыі (патронкі Ордэна)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads