Уладзімер (Украіна)
места ў Валынскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер (па-ўкраінску: Володимир) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Лузе. Адміністрацыйны цэнтар Уладзімер-Валынскага раёну. Плошча 16,05 км². Насельніцтва на 2023 год — 38 000 чал.
Знаходзіцца за 72 км ад Луцку. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Чырванаград.
Remove ads
Гісторыя
- 988: першы пісьмовы ўспамін у Аповесьці мінулых часоў; быў цэнтрам Уладзімера-Берасьцейскай праваслаўная япархіі.[1]
- XII стагодзьдзе: сталіца ўдзельнага Валынскага княства, з 1199 — Галіцка-Валынскага княства.[1]
- 1322: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1469, 1491, 1495, 1499: набегі заволскіх і крымскіх татараў на Ўладзімер.
- 17 ліпеня 1509: атрымаў Магдэбурскае права і герб з выявай Сьв. Георгія на кані, які дзідай коле цмока.[1]
- 1554: у месьце збудавалі драўляны касьцёл Сьвв. Яўхіма і Ганны.
- 1565-1566: у Валынскім ваяводзтве, цэнтар павету.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII стагодзьдзе: ва Ўладзімеры працавала друкарня.
- 1719: у месьце пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў (з 1772—1773 — рэзыдэнцыя).
- XVIII стагодзьдзе: Уладзімерская базылянская школа пачала называцца калегіюмам, мела 6 клясаў.
- 1751: касьцёл Сьвв. Яўхіма і Ганны (з 1752 — мураваны) перайшоў да ордэна капуцынаў.
- 1780: у месьце збудавалі мураваную вуніяцкую капліцу Сьв. Язафата Кунцэвіча.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 23 чэрвеня 1941 — 20 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 5905 чал., у тым ліку 810 каталікоў і 3953 юдаісты.[2]
- XX стагодзьдзе: 1911 год — 15 621 чал., зь их 7060 юдаістаў (45,2%), 6610 праваслаўных (42,31%), 1901 каталікоў (12,17%); 1935 год — 21 177 чал., зь іх 11 210 палякаў (41,25%), 10 406 габрэяў (38,29%), 5025 украінцаў (18,49%), 536 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў (1,97%); 1970 год — 28 тыс. чал.[3]; 1991 год — 40,3 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 38 429 чал.
Remove ads
Славутасьці
- Будынак вайсковага камісарыяту (былы Афіцэрскі сход, 1900)
- Будынак гістарычнага музэю (1912)
- Земляныя валы старажытнарускага гарадзішча (X—XIII стагодзьдзі)
- Камяніца генэрала Чарнаглазава (узор драўлянай архітэктуры, 1879)
- Касьцёл езуітаў (1776, цяпер царква Раства Хрыстова)
- Касьцёл Сьв. Яўхіма і Ганны (1772)
- Кірха (1929, цяпер царква Сьв. Язафата)
- Кляштар дамініканаў (1789)
- Ладамірскія могілкі (магілы вядомых месьцічаў, магілы ваяроў расейскага і савецкага войска)
- Царква Сьв. Георгія (вайсковы храм, 1908)
- Царква Сьв. Міколы (1780)
- Царква-ратонда Сьв. Васіля (XIII—XIV стагодзьдзі)
- Усьпенская царква (Мсьціславаў храм, 1156—1160) — найстаражытнейшы храм Валыні, пахавальня галіцка-валынскіх князёў
Галерея
- Усьпенская царква
- Інтэр’ер царквы
- Былы касьцёл езуітаў
- Васільеўская царква-ратонда
Месты-сябры
- Кентшын, Польшча (1995)
- Хрубешаў, Польшча (1995)
- Корасьцень, Украіна (2001)
Асобы
- Агатангел Крымскі (1871—1942) — украінскі гісторык, пісьменьнік і перакладнік, адзін з арганізатараў Акадэміі навук Украіны (1918)
- Язафат Кунцэвіч (1580—1623) — беларускі царкоўны дзяяч, сьвяты пакутнік
- Аляксандар Цынкалоўскі (1898—1983) — гісторык, археоляг, краязнавец
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads