Бітва пад Салатамі (1703)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бі́тва пад Сала́тамі — бітва Вялікай Паўночнай вайны, якая адбылася 18 (29 сакавіка) 1703 году ля летувіскага мястэчка Салаты, паміж аб’яднаным расейска-літоўскім войскам на чале з Рыгорам Агінскім і швэдзкім войскам пад камандваньнем Адама Людвіга Левэнгаўпта й Югана Адольфа Клёт фон Юнгенсбурга. Швэды атрымалі ў ёй упэўненую перамогу, нягледзячы на тое, што колькасна значна саступалі праціўніку.

Хуткія факты Бітва пад Салатамі, Дата: ...
Remove ads

Бітва

Швэды выстраіліся ў прамую лінію, у якой правым флянгам камандаваў Адам Людвіг Левэнгаўпт, а левым — Юган Адольф Клёт фон Юнгенсбург. У цэнтры знаходзілася артылерыя, якую з бакоў прыкрывалі кавалерыя й пяхота. Войскі хаўрусьнікаў складаліся з расейскай пяхоты пасярэдзіне й літоўскай кавалерыі па флянгах. Перад пяхотай знаходзілася 11 гарматаў.

Бітва пачалася а 8 гадзіне й доўжылася да поўдню. Левэнгаўпт першым даў загад сваім войскам атакаваць. Калі швэды наблізіліся да расейска-літоўскіх войскаў прыкладна на адлегласьці ў 400 крокаў, тыя пачалі паліць з гарматаў, але гэта амаль не пашкодзіла швэдаў. І толькі калі швэды наблізіліся на 100 крокаў, левы флянг хаўрусьнікаў пайшоў у атаку, якая, аднак, была адбітая Левэнгаўптам. Затым перайшоў да дзеяньняў і расейска-літоўскі правы флянг, але быў разьбіты. Тым часам швэдзкі цэнтар пайшоў на расейскую пяхоту і прымусіў яе пусьціцца наўцёкі, нагледзячы на падтрымку з боку літоўскай кавалерыі. Левэнгаўпт даў загад не перасьледваць праціўніка, бо палічыў, што яго войска знаходзілася ня ў лепшай форме.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads