Рыгор Антоні Агінскі

(1654—1709) гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Антоні Агінскі
Remove ads

Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1684—1687) і харунжы вялікі літоўскі (1687—1698), староста жамойцкі (з 1698), гетман польны літоўскі (з 1703)[4].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.

У 1684—1687 гадох быў чашнікам вялікім літоўскім, у 1687—1698 гадох — харунжым вялікім літоўскім. Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[5] на соймы 1690, 1695 і 1696 гадоў.

Thumb
Рыгор Агінскі, 1860-я гг.

23 траўня 1698 году атрымаў урад старосты жамойцкага. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя аддзелы пад Алькенікамі ў 1700 годзе. У 1703 годзе стаў гетманам польскым літоўскім.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Вялікую Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Маскоўскай дзяржавай. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703 год), якая ваявала з швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703 год).

Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя выхадцы з роду апекваліся музыкай.

У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686 год) меў сына Казімера Марцыяна і трох дачок[4], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads