Біяполе
альбом гурт Мроя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біяполе — апошні студыйны альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ў верасьні 1990 годзе. Выдадзены на кампакт-касэце ў 1991 годзе[1]. Прэзэнтацыя альбому Біяполе адбылася ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) ў 1990 годзе[2]. Перавыдадзены Літаратурна-Мастацкай Суполкай ў 1997 годзе.
Remove ads
Зьмест
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Альбом атрымаў назву паводле назвы трэцяга трэку. Запісваўся з новым гітарыстам — Венедыктам Конеў-Петушковічам, які да таго часу працаваў гукарэжысэрам гурту. Песьня «Хоп-Гоп» (іншыя назвы «Хоп-Гоб» ці «Марш гопніка») сьпяваецца ў першай асобе. У альбом не ўвайшлі песьні «Так і трэба», «Беларуская Афрыка». Пазьней ў складанку «Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990» увайшлі песьні «Гуляй, душа», «Я ў лесе ягады збіраў», «Я на сямі вятрах», «Хоп-Гоп» (пад назвай «Марш гопніка») ды «Краіна крывавых дажджоў». Песьню «Халі-галі» перазапісаў гурт N.R.M. на альбоме ŁaŁaŁaŁa, якая пазьней таксама ўвайшла ў слкаданку Made in N.R.M.. Песьню «Краіна крывавых дажджоў» у 1999 годзе выканаў гурт N.R.M. на альбоме Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя.
Remove ads
Удзельнікі
- Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы сьпеў
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы сьпеў
- Лявон Вольскі: сьпеў, клявішы
- Венедыкт Конеў-Петушковіч: гітара, дадатковы сьпеў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads