ВИА Гра
украінскі жаночы поп-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ВИА Гра — украінскі жаночы поп-гурт, утвораны ў 2000 годзе ў Кіеве. Калектыў лічыцца адным з самых пасьпяховых расейскамоўных музычных праектаў 2000-х гадоў[1]. Гурт запісаў 5 студыйных альбомаў: 3 зь іх атрымалі залаты статус у Расеі, 1 англамоўны альбом атрымаў плятынавы статус у Тайляндзе ды залаты ў некаторых іншых азіяцкіх краінах[2]; выпусьціў больш за 30 радыёсынглаў ды відэакліпаў. «ВИА Гра» зьяўляецца ляўрэатам мноства музыкальных прэмій, такіх як «Залаты дыск», «Залаты грамафон», «Прэмія Муз-ТВ» ды іншых.
У калектыве часта зьмяняюцца ўдзельнікі, што можа сьведчыць пра тое, што гурт зьяўляецца камэрцыйным прадусарскім праектам. Музычны прадусар гурту — кампазытар Канстанцін Меладзэ. Гурт заснаваў украінскі бізнэсмэн Дзьмітры Касюк, які быў генэральным прадусарам праекту да 2011 году[3].
Найбольшай папулярнасьці гурт дабіўся ў 2003 годзе, калі «ВИА Гра» складалася з Ганны Седаковай, Надзеі Граноўскай ды Веры Брэжневай. Журналісты ды прыхільнікі калектыву традыцыйна называюць гэты склад «залатым» — пад гэтым разумеюць, што гэты склад быў «клясычным», самым моцным на думку музыкальных крытыкаў, папулярным ды творча пладавітым.
Назва гурту — алюзія на лекі «Віягра» і расшыфроўваецца як ВІА — вакальна-інструмэнтальны ансамбль; укр. гра — гульня. У 2003 годзе, выпусьціўшы дэбютны англамоўны альбом з назвай «V.I.A. „Gra“» і атрымаўшы пагрозу судовай позвы ад вытворцы прэпарату, кіраўніціва Sony Music дало гурту псэўданім «Nu Virgos»[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads