Вааль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вааль
Remove ads

Вааль (па-афрыкаанс: Vaal) — рака ў Паўднёвай Афрыцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая. Даўжыня — 1120 км, плошча басэйну — 196,4 тыс. км².

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака цячэ на паўднёвы захад да ўпаданьня ў р. Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу між паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым.

Remove ads

Гісторыя

Рака ў мінулым утварала мяжу між дзьвюмя бурскімі рэспублікамі, а пазьней — правінцыямі Трансвааль ды Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласьці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежаваньня гэтых тэрыторыяў ад Капскае калёніі ды калёніі Наталь.

Назву ракі Вааль можна перакласьці з нідэрляндзкае мовы (а пазьней — з афрыкаанс) — як цьмяны або бляклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разьліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценьні.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads