Вадзім Пігас

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Пігас (нар. 8 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Пары НН».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2019—2020 гадах выступаў за клюбны дубль, дзе быў адным з асноўных гульцоў. У пачатку 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і ў лютым склаў дамову з прысталічным клюбам[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2021 году ў мачы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Першы сэзон яшчэ быў рэзэрвовым гульцом, але ўжо з сэзону 2022 году стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі.

У студзені 2024 году па заканчэньні працоўнай дамовы сышоў зь «Іслаччы»[4] і хутка стаў гульцом менскага «Дынама»[5]. Першы матч у чэмпіянаце футбаліст згуляў 31 сакавіка 2024 году супраць «Менску», выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. У жніўні 2025 году далучыўся да складу расейскага клюбу «Пары НН»[6], дэбютаваўшы ў першым жа матчы супраць махачкалінскага «Дынама».

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads