Вадзім Сідараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Сідараў
Remove ads

Вадзім Сідараў[1][2][3] (нар. 1977) — расейскі і чэскі дасьледчык, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітычны эмігрант. Спэцыялізуецца на этнапалітыцы, геапалітыцы і гісторыі. Прадстаўляе Смаленскі Рэспубліканскі цэнтр.

Хуткія факты

Жыцьцяпіс

Вадзім Сідараў нарадзіўся ў 1977 годзе. Па мужчынскай лініі мае карані ў Рослаўшчыне; жонка і маці іх дзяцей паходзіць з Гжатшчыны.

Адукацыю атрымаў у Расеі, дзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў галіне юрыдычных навук. Пазьней працягнуў даследаваньні ў этналёгіі як дактарант Карлава ўнівэрсытэту ў Празе (Чэхія).

Дзейнасьць

У Расеі займаўся юрыдычнай, грамадзкай і публіцыстычнай дзейнасьцю. З 2009 года жыве ў палітычнай эміграцыі, працягваючы навуковую і публіцыстычную дзейнасьць.

Ён зьяўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў і дасьледаваньняў па этнапалітыцы, геапалітыцы і гісторыі. Яго публікацыі выходзілі ў міжнародных СМІ, у тым ліку ў «Радыё Свабода», TRT на расейскай мове і іншых.

Сідараў займаўся грамадзкай дзейнасьцю ў Расеі да эміграцыі і працягвае ўдзел у палітычных і грамадзкіх праектах у міжнародным кантэксце. Зьяўляецца прадстаўніком Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра.

Мае грамадзянства наступных краінаў: Расея, Чэхія.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Мае наступныя навуковыя інтарэсы: Этнапалітыка, геапалітыка, гісторыя Усходняй Еўропы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads