Этнагенэз беларусаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Этнагенэз беларусаў — працэс фармаваньня беларускага этнасу. Заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў.

Гісторыя

Паводле падлікаў, зробленых на аснове вялікай колькасьці антрапагенэтычных і генадэмаграфічных матэрыялаў, беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам ня меней за 130—140 каленаў, што адпавядае пэрыяду амаль 1500 год да н. э.[1]

У асноўным этнагенэз беларусаў праходзіў на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзьвіньня, Панямоньня, Пабужжа і Прыпяцкага Палесься. Пры гэтым трэба ўлічваць, што працэс складаньня беларускай народнасьці ахопліваў землі, што пераўзыходзілі межы сучаснай Беларусі. Гэтак, дадаткова ён праходзіў на тэрыторыях сучаснай Летувы (Вільня і ваколіцы), Латвіі (Дынабург), Польшчы (Беласток і Белая) і Расеі (Смаленск, Невель, Бранск)[2].

У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных рамак фармаваньня беларускага народу. Адныя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фармаваньня беларускай народнасьці пачаўся яшчэ ў ХVII—ХVIII стагодзьдзях (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле В. Сядова, беларуская этнічная супольнасьць склалася ў ХІІІ—ХІV стагодзьдзях. М. Грынблат лічыў, што фармаваньне беларусаў адбывалася ў ХІV—ХVІ стагодзьдзях.

Стымулюючым фактарам паскарэньня кансалідацыі беларускага этнасу было ўтварэньне Вялікага Княства Літоўскага. Падпарадкаваньне на працягу ХІІІ—ХІV стагодзьдзяў звыш двух дзясяткаў ўсходнеславянскіх княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэньню агульнай этнічнай тэрыторыі беларусаў, актывізавала культурныя зьвязкі паміж рознымі яе часткамі. Лёгкасьць аб’яднаньня гэтых шматлікіх дзяржаўных утварэньняў у складзе ВКЛ, акрамя вонкавай пагрозы і эканамічных фактараў, шмат у чым тлумачылася якраз наяўнасьцю адзінай этнагенэтычнай спадчыны, а таксама агульнасьцямі гістарычнага лёсу, культуры, мовы і рэлігіі. Вельмі спрыяльным было і этнакультурнае становішча беларускага насельніцтва ў ВКЛ, дзе яны складалі асноўны этнічны масіў і пераважалі ў большасьці буйных населеных пунктаў (Вільня, Полацак, Віцебск, Менск, Берасьце, Горадня, Коўна, Трокі)[2].

Remove ads

Канцэпцыі

Сярод асноўных канцэпцыяў датычна продкаў беларусаў вылучаюцца «фінская», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская»[3].

Больш інфармацыі Назва канцэпцыі, яе прыхільнікі і сутнасьць, Аргумэнтацыя ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads