Вайна за брэтонскую спадчыну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайна за брэтонскую спадчыну
Remove ads

Вайна за брэтонскую спадчыну (па-француску: guerre de Succession de Bretagne) або вайна дзьвюх Жанн (па-француску: guerre des deux Jeanne) — другарадны ваенны канфлікт, які выбухнуў падчас Стогадовай вайны ў 13411364 гг. паміж Домам Блуа і Домам Манфор за кантроль над герцагствам Брэтань.

Хуткія факты Вайна за брэтонскую спадчыну, Дата: ...

Вайна пачалася пасьля сьмерці герцага Жана III Брэтонскага, які не пакінуў спадкаемцаў. Жанна дэ Пэнцьеўр і Жанна Фляндрская аспрэчвалі адна ў адной спадчыннае права і, у рэшце рэшт, падштурхнулі сваіх мужэй, Жана дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У тыя часы Англія і Францыя ўжо некалькі год знаходзіліся ў стане канфлікту (Стогадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдўард III абвясьціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс яму амаж. А Карл дэ Блуа пакляўся ў адданасьці свайму дзядзьку, Філіпу VI.

У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдўард III высадзіўся ў Брэсьце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фляндрская звар’яцела. У 1343 годзе было заключанае перамір’е.

Status quo саблюдаўся усутыч да паражэньня французаў у бітве пры Орэ ў 1364 годзе. Перамога праангельскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першую Герандзкую дамову, якая зрабіла законным спадкаемцам Жана IV Брэтонскага. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзную дамову з Англіяй.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads