Брэтань

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэтань
Remove ads

Брэтань (па-француску: Bretagne, па-брэтонску: Breizh, галё: Bertaèyn) — рэгіён на захадзе Францыі, які займае прыкладна 80% ад гістарычнай правінцыі Брэтанія. У францускай мове ў абодвух выпадках ўжываецца паняцьце Bretagne. Мяжуе на паўночным усходзе з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — з былым рэгіёнам Ніжняя Нармандыя), на ўсходзе й паўднёвым усходзе — з Пэі-дэ-ля-Люар, а на поўначы, захадзе й поўдні абмываецца Атлянтычным акіянам. Гэтая паўвыспа — самы заходні рэгіён кантынэнтальнай Францыі. Плошча 27 208 км². Насельніцтва па стане на 2014 год складала 3 273 343 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Кот-д’Армор, Фіністэр, Іль і Вілен і Марбіян. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Рэн (211 373 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Брэст (139 386 жыхароў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Брэтань не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads