Ваколіца (тып паселішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваколіца (аколіца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю й разьмешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэсьлівалася станавае адрозьненьне.
Ваколіцы ўзьніклі разам з засьценкамі ў выніку валочнай рэформы. Па правядзеньні парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сьценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1].
Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў навакольле, акругу або агароджу вакол вёскі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads