Валадарскага, 10 (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом па вуліцы Валадарскага, 10 — трохпавярховы будынак у Менску, пабудаваны ў канцы XIX стагодзьдзя.
Дом | |
Валадарскага, 10 | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Валадарскага (10) |
Каардынаты | 53°53′51.77″ пн. ш. 27°33′2.68″ у. д. |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Валадарскага, 10 на мапе Беларусі ![]() ![]() Валадарскага, 10 | |
![]() |
Дом № 10 уяўляе сабой мураваны трохпавярховы з мансардамі прамавугольны ў пляне будынак. Зь левага боку на галоўным фасадзе праезд у двор. Гарызантальна фасад падзелены карнізным поясам паміж першым і другім паверхамі, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Сьцены на першым паверсе апрацавана рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на ніжніх двух паверхах дэкараваныя простымі ліштвамі з замковым каменем. На трэцім паверсе рытмічна разьмешчаны бальконы з балюстраднымі агароджамі. Два галоўныя ўваходы флянкаваныя паўкалёнамі, якія падтрымліваюць антаблемэнт з карнізам са значным вынасам. На фасадзе блёкі лесьвічных клетак вылучаныя паўкруглымі атыкамі.
Remove ads
Літаратура
- Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Вонкавыя спасылкі
Валадарскага, 10 (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads