Валакаламскі раён
колішні раён Маскоўскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валакала́мскі раён (па-расейску: Волоколамский район) — муніцыпальная адзінка на захадзе Маскоўскае вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Валакаламск.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну складае 1671 км². Раён мяжуе на паўночным усходзе з Клінскім раёнам, на ўсходзе — зь Істрынскім і Рускім раёнамі, на поўдні — з Мажайскім раёнам, на захадзе — з Шахоўскім раёнам, на паўночным захадзе — з Латошынскім раёнам Маскоўскае вобласьці.
Клімат — умерана кантынэнтальны. Раён уваходзіць у зону дастатковага ўвільгатненьня. Пераважаюць паўднёва-заходнія вятры. Па складзе расьліннасьці адносіцца да падзоны зьмяшаных лясоў, якія займаюць да 40% усяе яго плошчы.
Асноўныя рэкі — Руза, Лама.
Remove ads
Гісторыя
Раён створаны ў 1929. У 1956 у склад Валакаламскага раёну ўключаны Асташаўскі раён.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна — 31,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадзкіх умовах пражываюць 3,2 тыс. чалавек. Усяго налічаецца 285 населеных пунктаў. Горад Валакаламск адміністрацыйна не ўваходзіць у склад раёну.
Эканоміка
Асноўныя галіны прамысловасьці раёну — вытворчасьць баваўняных тканінаў і швейных вырабаў, перапрацоўка сельскагаспадарчае сыравіны, здабыча нерудных карысных выкапняў (Сычаўскі ГАК), вытворчасьць будматэрыялаў.
Транспарт
Праз раён праходзіць чыгунка Масква — Рыга (пабудаваная ў 1901) і шаша таго жа кірунку. Унутрыраённае паведамленьне забясьпечваецца разгалінаванай сеткай аўтобусных маршрутаў.
Славутасьці
Склад раёну
З 2006 году ў склад раёну ўваходзіць 8 паселішчаў, зь іх гарадзкіх — 2, сельскіх — 6
- гарадзкое паселішча Валакаламск
- гарадзкое паселішча Сычова
- Кашынскае сельскае паселішча
- Асташаўскае сельскае паселішча
- Спаскае сельскае паселішча
- Цяраеўскае сельскае паселішча
- Чысьменскае сельскае паселішча
- Яраполецкае сельскае паселішча
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads