Валга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валга
Remove ads

Валга (па-эстонску: Valga, па-нямецку: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Валга. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Разьмешчаны на рацэ Пэдэлі (басэйн возера Выртс’ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы зь ім, па сутнасьці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².

Горад знаходзіцца на скрыжаваньні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістральлю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласьць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Насельніцтва ...

Транспарт

Праз Валгу праходзіць чыгунка Рыга-Валга-Таллінн. Два разы ў дзень ходзяць дызельныя цягнікі ў Тарту й тры разы ў дзень — цягнікі ў Рыгу. Час руху цягнікоў да Тарту складае 85 хвілін, а да Рызы — 3 з паловай гадзіны.

Вядомыя ўраджэнцы

  • Казімір Сьвёнтак (1914 — 2011) — царкоўны дзяяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads