Йыхві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Йы́хві (па-эстонску: Jõhvi; па-нямецку: Jewe) — горад у паўночна-ўсходняй Эстоніі, сталіца павету Іда-Вірумаа і адміністрацыйны цэнтар воласьці Йыхві. Знаходзіцца за 50 км ад расейскай граніцы.
Этнічныя эстонцы зьяўляюцца нацыянальнай меншасьцю ў Йыхві, бо 58% гарадзкога насельніцтва ўяўляюць сабой альбо этнічных расейскіх эмігрантаў, якія прыбылі ў Эстонію цягам пэрыяду савецкай улады ў Эстоніі (1944—1991), альбо іх нашчадкаў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Йыхві згадваецца як вёска ў 1241 годзе ў «Liber Census Daniæ», калі тая была пад уладай Даніі. Гістарычнымі назвамі Йыхві былі Геві і Еві. У XIII ст. тут была пабудаваная царква і Йыхві стаў цэнтрам царкоўнага прыходу.
1 траўня 1938 году Канстантын Пятс надаў мястэчку статус гораду разам з амаль усімі эстонскімі мястэчкамі. У 2005 годзе Йыхві быў аб’яднаны з воласьцю Йыхві.
Дачыненьні зь Беларусьсю
У горадзе дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаваньне.
Вонкавыя спасылкі
Йыхві — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads