Валенсія (баскетбольны клюб)
гішпанскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вале́нсія» (па-гішпанску: Valencia Basket) — гішпанскі баскетбольны клюб з Валенсіі. Клюб быў заснаваны 27 верасьня 1986 году і на сёньня спаборнічае ў Лізе АБК. Хатнія матчы гуляе на пляцоўцы Фонт дэ Сант-Льюіс, якая здольная зьмясьціць 9 тысячаў заўзятараў. Належыць мільярдэру і ўладальніку сеткі крамаў Mercadona Хуану Ройгу[1].
Remove ads
Гісторыя
«Валенсія» была заснаваная 27 верасьня 1986 году пасьля таго, як футбольны клюб «Валенсія» пастанавіў закрыць сваю баскетбольную сэкцыю[2].

4 траўня 1988 году, падчас свайго другога сэзону ў Прымэры Б, якая на той момант была другой паводле ўзроўню лігай гішпанскага баскетболу, каманда ўпершыню прабілася ў найвышэйшы дывізіён гішпанскага баскетболу[3], дзе заставалася да сэзону 1994—1995 гадоў. У 1995 годзе «Валенсія» вылецела ў другі дывізіён гішпанскай лігі пасьля паразы ў плэй-оф супраць «Самантана». У наступным сэзоне, заняўшы другое месца ў лізе, якое аднак не давала права на вяртаньне ў эліту, «Валенсія» купіла месца ў Лізе АБК у каманды «Сарагосы». 2 лютага 1998 году «Валенсія» ўпершыню здабыла тытул, выгуляўшы «Пінтурас Бругер» зь лікам 89:75 у фінале Кубка Гішпаніі 1998 году, які гуляўся у Вальядалідзе. Праз год, 13 красавіка 1999 году, клюб згуляў у фінале Кубка ФІБА Сапорта 1998—1999 гадоў, але каманда саступіла італьянскаму «Бэнэтану» зь лікам 64:60 у фінале, які гуляўся ў Сарагосе. Праз тры гады клюб зноў прабіўся ў фінал, але там зазнаў паразу італьянскаму «Мантэпаскі» ў Ліёне зь лікам 81:71.
Сэзон 2001—2002 гадоў стаў гістарычным для клюбу, бо ён дакрочыў да фіналу лігі, але ня здолеў перамагчы нават аніводнага матчу ў сэрыі супраць «Барсэлёны». У наступным сэзоне валейнсійцы сталі пераможцамі Кубка УЛЕБ. У сваім першым удзеле ў Эўралізе «Валенсія» кваліфікавалася ў плэй-оф, але была выбітая адтуль ізраільскім «Макабі» з Тэль-Авіва[4]. 18 красавіка 2010 году каманда здабыла свой другі тытул на эўрапейскай арэне, выгуляўшы ў фінале Кубка Эўропы нямецкую «Альбу» зь лікам 67:44[5]. Гэта дазволіла клюбу вярнуцца ў Эўралігу празь сем гадоў пасьля дэбюту ў ім. На гэты раз «Валенсія» дайшла да чвэрцьфіналу Эўралігі, дзе саступіла мадрыдзкаму «Рэалу», які перамог у сэрыі зь лікам 3:2. 5 чэрвеня 2017 году «Валенсія» ў другі раз у гісторыі кваліфікавалася ў фінальную сэрыю Лігі АКБ пасьля перамогі над «Басконіяй» у паўфінале. Гэтым разам клюб здабыў свой першы ў гісторыі чэмпіянат Гішпаніі, адолеўшы супраціў мадрыдзкага «Рэалу» зь лікам 3:1 у фінале[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads