Валеры Варанецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́ры Ёсіфавіч Варане́цкі — беларускі палітык і дыплямат.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў з адзнакай Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (1985), асьпірантуру гэтага ўнівэрсытэту (1990) і Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі (1995), спэцыялізацыя: міжнародныя эканамічныя стасункі. Кандыдат эканамічных навук.
1985—1987 гг. — выкладчык Менскага політэхнічнага коледжу.
1987—1993 гг. — праца на выбарных пасадах у рэспубліканскіх моладзевых арганізацыях.
1993—1995 гг. — слухач Дыпляматычнай акадэміі Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі.
1995—1996 гг. — дарадца па пытаньнях зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.
1996—2000 гг. — дарадца амбасады Беларусі ў Бэльгіі, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусі пры Эўрапейскіх супольнасьцях.
2000—2002 гг. — начальнік управы зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.
6 сьнежня 2002 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 27 кастрычніка 2006 году[3].
30 кастрычніка 2006 прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4].
26 жніўня 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Аўстрыі, Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене й амбасадарам у Харватыі па сумяшчальніцтве[5]. 13 кастрычніка 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі зь пераходам на выбарную пасаду[6].
У 2016—2024 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканьняў.
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads