Міхаіл Мясьніковіч

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Мясьніковіч
Remove ads

Міхаі́л Уладзі́меравіч Мясьніко́віч (нарадзіўся 6 траўня 1950 году ў вёсцы Новы Сноў у Нясьвіскім раёне, Менскай вобласьці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, сёмы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (ад 2009 г.), доктар эканамічных навук (1998), прафэсар (2003).

Хуткія факты Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Менскую ВПШ (1989). Доктар эканамічных навук (1998).

Працаваў інжынэрам тэхаддзелу інстытуту «Менскпраект», водаправоднай станцыі «Дражня» ўправы «Водаканал». З 1974 году — галоўны інжынэр Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабесьпячэньня, Дырэкцыі па ўзьвядзеньні збудаваньняў воднай гаспадаркі вытворчага аб’яднаньня «Менскводаканал», прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму.

З 1983 году ў мясцовым кіраваньні. У 1986—1990 гадох быў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 году быў намесьнікам старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні. У 1991—1994 — першы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі. У 1994—1995 гадох — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году узначальваў выбарчы штаб Вячаслава Кебіча[3].

З 10 кастрычніка 1995 году да 12 верасьня 2001 году быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[4][5][6]. З 19 кастрычніка 2001 году кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзыдэнт, а ад 26 кастрычніка 2004 году — старшыня Прэзыдыюма[7][8].

З 28 сьнежня 2010 году прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[9], у той жа дзень прызначаны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[10].

Аўтар шматлікіх публікацыяў па эканоміцы.

Remove ads

Узнагароды

28 красавіка 2000 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11].

Асноўныя працы

  • Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
  • Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
  • Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads