Валер Буяк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валер Буяк
Remove ads

Вале́р Фра́нцавіч Бу́як (нарадзіўся 18 сакавіка 1956 году, вёска Лежневічы ў Івейскім раёне, Беларуская ССР) — у 1990-х гадах стваральнік фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, сьвятар японскай сэкты амота. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (па-японску: 武亦亦龍) і Валекс (Valex)[2].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Быў прадусарам сьпявачкі Наталі і дуэту «Ды-Бронкс і Наталі»[3].

Напісаў кнігу «Лісты з зоны Сэкай»[4].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Буяк і сьпявачка Наталі

Буяк нарадзіўся 18 сакавіка 1956 году ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці (Беларусь). У 1988 годзе заснаваў цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай», навучаў каратэ і айкідо ў Менску, узначальваў беларускую рэлігійную суполку японскай навукі амота[5]. Адзін з вэтэранаў беларускага каратэ, пачаў цьвічыць яшчэ ў канцы 1970-х гадоў у розных майстраў.

У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі фірмаў[6] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў каля мільёну даляраў ЗША ў тысячаў укладчыкаў Беларусі. 23 сьнежня 1996 году правеў у Менску баі амаль бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай». Летам 1996 году быў арыштаваны і атрымаў па выраку суду ў 1999 годзе 10 гадоў зьняволеньня[7]. У знак пратэсту трымаў галадаваньні, адразаў сабе палец і інш.[8][9][10][11]. Адбыў сваё пакараньне (вызваліўся ў 2004 годзе па амністыі) і цяпер знаходзіцца на волі.

Remove ads

Здольнасьці

Таксама зьяўляецца майстрам кі-ко, чараўніком і экстрасэнсам, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, трапіў у 13 найлепшых. Зьяўляецца адным з найлепшых экстрасэнсаў зь Беларусі. Удзельнік Бітвы экстрасэнсаў-8[12].

Буяк у энцыкляпэдыях

  • Who’s Who in International Organizations. — 2nd Edition. — Muenchen: K.G.Saur, 1996. — Т. 1. — P. 112. — ISBN 3-598-11239-4
  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. — Мн.: Энциклопедикс, 2009. — С. 35. — ISBN 978-985-6742-80-7

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads