Вальда Райхенаўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вальда (лац. Waldo; 740—814) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч франкаў, абат кляштару Сьвятога Галена (772—784), кляштару Райхенаў (786—806) і кіраўнік абацтва Сэн-Дэні (з 806).

Біяграфія

Відаць, паходзіў з франконскай шляхты з атачэньня Каралінгаў і быў у сваяцтве з арцыбіскупам Трыру Геты (да 800—847) і абатам кляштару Сьвятога Галена Грымалем (каля 800—872).

У 773 годзе упершыню ўпамінаецца як дыякан у кляштары Сьвятога Галена, дзе працаваў 9 гадоў, па чым яго абралі абатам. Па канфлікце зь біскупам Канстанцыі Эгінам (каля 760—811) за незалежнасьць Сьвятога Галена, пераехаў у 784 годзе простым манахам у кляштар Райхенаў. У 786 годзе стаў абатам Райхенаў.

Быў настаўнікам і дарадцам сына Карла Вялікага Піпіна Лянгабардзкага (773—810)[1]. У 791—801 гадох кіраваў біскупствам Павіі, а ў 800—802 гадох — біскупствам Базэлю. У 806 годзе Карл Вялікі даручыў яму кіраваньне бэнэдыктынскім абацтвам Сэн-Дэні.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads