Вальдэс (паўвостраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вальдэс (паўвостраў)
Remove ads

Ва́льдэс (па-гішпанску: Península Valdés) — паўвостраў на атлянтычным узьбярэжжы Аргентыны. Плошча — 3625 км². Большая частка паўвострава ўяўляе сабой незаселеную тэрыторыю. Ёсьць некалькі салёных азёраў, самае буйнае зь якіх ляжыць на 40 мэтраў ніжэй за ўзровень мора. Гэта самае нізкае месца на сушы для Паўднёвай Амэрыкі.

Thumb
Вушастыя цюлені

У 1999 годзе паўвостраў Вальдэс занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — у першую чаргу за сваю непаўторную і багатую фаўну.

На ўзьбярэжжы паўвострава знаходзяцца калёніі марскіх сысуноў, такіх як паўднёвы даўгалыч (Mirounga leonina) і вушастыя цюлені. У заліве Нуэва (Golfo Nuevo), які аддзяляе паўвостраў ад мацерыковай Патагоніі водзяцца паўднёвыя кіты (Eubalaena australis), таксама заплываюць у мэтах размнажэньня іншыя віды кітоў, таму што вада ў заліве цяплей і спакайней, чым у адкрытым акіяне. Каля ўзьбярэжжа водзяцца касаткі. На сушы звычайны нанду, гуанака, мара (вядомы, як патагонскі заяц ці патагонская марская сьвінка).

Remove ads

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Вальдэс (паўвостраў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads