Валянціна Камінская
беларуская лыжніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Валянцінаўна Камінская (нар. 5 верасьня 1987 году, Магілёў) — украінская лыжніца. Двойчы ўдзельнічала ў Алімпіядах, Трохразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу. Да 2018 году выступала у якасьці беларускай спартсменкі[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Дэбютавала ў Кубку сьвету 2 лютага 2012 году, усяго стартавала ў пяці гонках у рамках Кубка сьвету, але не падымалася ў іх вышэй за 38-е месца і кубкавых пунктаў не заваёўвала. Двойчы перамагала ў чэмпіянатах Беларусі ў спрынце і адзін раз у гонцы на 30 км. За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце сьвету 2013 году, заняла 45-е месца ў спрынце і 17-е месца ў камандным спрынце.
На Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стала 47-й у спрынце вольным стылем.
Уключана ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. На Алімпійскіх гульнях 2022 году выступала ў якасьці ўкраінскай спартсменкі[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads