5 верасьня
дата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
5 ве́расьня — 248-ы дзень году (249-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 117 дзён.
| ← верасень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд | 
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 
| 29 | 30 | |||||
| 2025 год Усе дні  | ||||||
Падзеі
- 1557 — сустрэча прадстаўнікоў ВКЛ і Інфлянцкага ордэну пад Пазволем, якая скончылася заключэньнем Пазвольскай дамовы 14 верасьня
 - 1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторам пасьля 2-хтыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі
 - 1661 — скарбнік караля Францыі Людовіка XIV Нікаля Фуке арыштаваны ў Нанце д’Артаньянам, капітанам каралеўскіх мушкетэраў
 - 1698 — расейскі цар Пётар I увёў падатак на бароды
 - 1798 — у Францыі ўведзеная абавязковая воінская павіннасьць
 - 1800 — Вялікая Брытанія захапіла Мальту
 - 1839 — пачатак Першай опіюмнай вайны ў Кітаі
 - 1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна
 - 1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны
 - 1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор»
 - 1931 — Пастаянны трыбунал міжнароднага правасудзьдзя ў Гаазе адхіліў праект мытнага саюзу між Нямеччынай і Аўстрыяй
 - 1932 — Француская Верхняя Вольта падзеленая паміж Кот д’Івуарам, Францускім Суданам і Нігерам
 - 1939 — ЗША абвясьцілі пра неўмяшальніцтва ў вайну на эўрапейскім кантынэнце
 - 1942 — першая параза японцаў у вайне ў Ціхім акіяне
 - 1944 — Савецкі Саюз абвясьціў вайну Баўгарыі
 - 1944 — Бэльгія, Нідэрлянды і Люксэмбург падпісалі дамову пра стварэньне мытнага хаўрусу Бэнілюкс
 - 1945 — Ігар Гузенка, супрацоўнік савецкай амбасады, перабег у Канаду з дакумэнтамі, якія выкрывалі выведніцкую дзейнасьць савецкіх спэцслужбаў у Паўночнай Амэрыцы
 - 1948 — Рабэр Шуман стаў прэм’ер-міністрам Францыі
 - 1957 — Кубінская рэвалюцыя: паўстаньне на марской базе Сьенфуэґас. У ходзе баёў загінулі каля 200 маракоў, 600 цывільных асобаў і 100 жаўнераў урадавых войскаў
 - 1958 — у ЗША ўпершыню апублікаваны раман Барыса Пастарнака «Доктар Жывага»
 - 1960 — першым прэзыдэнтам Сэнэгалу абраны паэт Леапольд Сэдар Сэнгор
 - 1960 — прэзыдэнт Конга Жозэф Касавубу звольніў лідара нацыянальна-вызвольнага руху і першага прэм’ер-міністра Конга Патрыса Лумумбу
 - 1964 — гурт «The Animals» заняў першае месца ў амэрыканскім гіт-парадзе са сваёй вэрсіяй песьні «The House of the Rising Sun»
 - 1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі 11 ізраільскіх спартоўцаў
 - 1973 — у Альжыры пачалася чацьвертая канфэрэнцыя Руху недалучэньня
 - 1975 — спроба замаху на прэзыдэнта ЗША Джэральда Форда
 - 1977 — запушчаная аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Вояджэр-1»
 - 1978 — па прапанове прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра ў Кэмп-Дэвідзе пачаліся мірныя перамовы паміж Эгіптам і Ізраілем
 - 1978 — Папа рымскі Ян Павал I даў аўдыенцыю мітрапаліту Ленінградзкаму і Наўгародзкаму Нікадзіму. Гэта была першая за апошнія 500 год афіцыйная сустрэча высокіх прадстаўнікоў каталіцкай і Рускай праваслаўнай цэркваў. Падчас сустрэчы мітрапаліт Нікадзім раптоўна ўпаў і памёр на руках Папы
 - 1980 — у Швайцарыі адкрыты для руху тунэль Сэн-Гатард, трэці ў сьвеце па даўжыні, працягласьцю 16,3 кілямэтры. Гэта дало магчымасьць трапляць з поўначы Швайцарыі ў яе паўднёвую частку прыкладна за 2 гадзіны
 - 1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці»
 - 1981 — першая зафіксаваная сьмерць жыхара Азіі ад СНІДу
 - 1984 — апошні аўстралійскі штат Заходняя Аўстралія скасаваў сьмяротнае пакараньне
 - 1991 — Польшча і Летува аднавілі дыпляматычныя стасункі, якія былі напружанымі яшчэ зь міжваеннага пэрыяду
- Самараспусьціўся Зьезд народных дэпутатаў СССР
 
 - 2000 — Тувалу прынятая ў чальцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
 - 2008 — Нікарагуа абвясьціла пра прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
 - 2017 — Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла Закон «Пра адукацыю», якім вызначана, што мовай адукацыі ва Ўкраіне становіцца дзяржаўная мова.
 
Remove ads
Нараджэньні
- 973 — Аль-Біруні, харэзмскі навукоўца
 - 1568 — Тамаза Кампанэльля, італьянскі тэоляг і паэт
 - 1638 — Людовік XIV, кароль Францыі ад 1643 да 1715
 - 1718 — Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падканцлер вялікі літоўскі (з 1764), маршалак Трыбунала ВКЛ у 1739
 - 1735 — Ёган Крыстыян Бах, нямецкі кампазытар
 - 1774 — Каспар Давід Фрыдрых, нямецкі жывапісец-рамантык
 - 1786 — Сяргей Увараў, расейскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Пецярбурскай Акадэміі Навук
 - 1817 — Аляксей Канстанцінавіч Талстой, рускі пісьменьнік
 - 1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог
 - 1872 — Карл Фрыдрых фон Сымэнс, нямецкі прадпрымальнік, палітык
 - 1876 — Антанін Бэньямін Свойсік, заснавальнік чэскага скаўцкага руху
 - 1879 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст. Ягоным імем названая адна з вуліц Менску
 - 1883 — Мэлвін Шэпард, амэрыканскі лёгкаатлет, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён
 - 1893 — Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, фатограф, навуковец
 - 1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч
 - 1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
 - 1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997
 - 1938 — Данііл, мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі
 - 1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідар гурту Queen
 - 1948 — Бэніта Фэрэра-Вальднэр, аўстрыйская палітычная дзяячка
 - 1951 — Майкл Кітан, амэрыканскі кінаактор («Бэтмэн», «Вяртаньне Бэтмэна»)
 - 1957 — Леанід Марголін, расейскі музыка-мультыінструмэнталіст, кампазытар, аранжоўнік
 - 1961 — Марк-Андрэ Амлан, канадзкі кампазытар і піяніст
 - 1964 — Сяргей Лазьніца, украінскі кінарэжысэр
 - 1967 — Матыяс Замэр, нямецкі футбаліст
 - 1973 — Сэрафім (Беланожка), беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап
 - 1979 — Джон Кэр’ю, нарвэскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Нарвэгіі
 - 1988 — Фэліпэ Кайсэда, эквадорскі футбаліст, нападнік
 - 1991 — Арсэн Якавенка, украінскі піяніст і кампазытар
 
Remove ads
Сьмерці
- 1569 — Пітэр Брэйгель Старэйшы, флямандзкі мастак
 - 1857 — Агюст Конт, францускі матэматык і філёзаф
 - 1876 — Мануэль Блянка Энкаляда, першы прэзыдэнт Чылі
 - 1917 — Марыян Смалухоўскі, польскі фізык-тэарэтык
 - 1918 — Іван Васторгаў, расейскі сьвятар, палітычны дзяяч, ідэоляг манархізму і чарнасоценства, праваслаўны сьвяты
 - 1919 — Васіль Чапаеў, расейскі афіцэр, герой Грамадзянскай вайны ў Расеі
 - 1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст
 - 1951 — Іван Кухараў, падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу
 - 1963 — Міхаіл Дзяркач, адміністрацыйны палкоўнік арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі
 - 1975 — Георг Отс, эстонскі сьпявак
 - 1992 — Фрыц Лэйбэр, амэрыканскі пісьменьнік
 - 1994 — Шымшон Аміцур, ізраільскі матэматык, ляўрэат Ізраільскае прэміі
 - 1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году
 - 2003 — Кір Булычоў, савецкі пісьменьнік-фантаст
 - 2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык
 
Сьвяты
- Міжнародны дзень распаўсюджваньня пісьменнасьці і ведаў
 - Індыя — Дзень настаўніка
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads