Валянцін Бандарэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянці́н Бандарэ́нка (нар. 12 лютага 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец футбольнай школы «Менску», дзе першым трэнэрам гульца быў Валеры Котаў. У 2020 годзе прыяднаўся да Акадэміі АБФФ, дзе навучаўся да ліпеня 2022 году. Вярнуўшыся да «Менску», пачаў абараняць колеры каманды ў дублюючым складзе. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 2 верасьня 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». Футбаліст зьявіўся на полі на 54-й хвіліне гульні, замяніўшы Арсеня Мігдалёнка. У наступным зьяўляўся ў клюбнай заяўцы, але пераважна заставаўся на лаве запасных. Да сканчэньня сэзону згуляў толькі яшчэ адзін матч, зьявіўшыся на апошніх хвілінаў матчу супраць сталічнага «Дынама». Замацавацца ў складзе каманды цягам першай часткі сэзону 2024 году ня здолеў, а ўлетку далучыўся да мазырскай «Славіі»[3][4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads