Валёны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валё́ны (саманазва: Walons) — раманскі этнас у Бэльгіі, які насяляе паўднёвыя правінцыі краіны (фэдэральны суб’ект Валёнія і галоўным чынам места Брусэль).

Хуткія факты Агульная колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Remove ads

Колькасьць складае каля 3,5 млн чалавек. Грамады валёнаў існуюць таксама ў Францыі і ЗША. Размаўляюць на францускай і валёнскай мовах. Вернікі належаць да каталіцкай канфэсіі.

Валёны зьяўляюцца нашчадкамі раманізаванага дараманскага кельцкага насельніцтва — бэльгаў, якія зазналі на сабе таксама і пазьнейшы германскі (франкаўскі) уплыў. Блізкім народам сучасных валёнаў зьяўляюцца французы. У ХVIХIХ стагодзьдзях большасьць валёнаў сьвядома перайшла на стандартную францускую мову, з прычыны ейнага большага прэстыжу, але захавала пры гэтым выдатную этнічную самасьвядомасьць, абумоўленую пражываньнем на тэрыторыі іншай дзяржавы. Як і француская мова, валёнская належыць да дыялектаў ойль, асабліва ў мінулыя часы акрэсьлівалася тэрмінам патуа (зьняважлівы тэрмін, які выкарыстоўваўся носьбітамі францускае мовы ў дачыненьні да іншых роднасных моваў). Прыкладна з гэтага ж часу дзякуючы эканамічным пераўтварэньням валёны пачынаюць імкліва засяляць сумежны з Валёніяй поўдзень Фляндрыі й Брусэль, што спрычынілася да перавагі валёнаў у гэтых рэгіёнах.

Пры непасрэдным удзеле валёнаў у сталіцы Бэльгіі горадзе Брусэль у ХIХХХ стагодзьдзяў сфармаваўся яшчэ адзін франкамоўны субэтнас — брусэльцы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads