Фляндрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фляндрыя
Remove ads

Фля́ндрыя (па-нідэрляндзку: Vlaanderen; па-француску: Flandre) ці Флямандзкі рэгіён Бэльгіі (па-нідэрляндзку: Vlaams gewest van België, па-француску: Région flamande) — суб’ект фэдэрацыі разам з Брусэльскаю сталічнаю акругай ды Валёніяй. Фляндрыя знаходзіцца на поўначы Бэльгіі і мае плошчу 13 522 км² (44,29% усёй краіны).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Фляндрыя складаецца зь пяці правінцыяў, дзе размаўляюць на нідэрляндзкай мове.

Варта зьвярнуць увагу на тое, што тэрмін «Фляндрыя» часам выкарыстоўваецца як назва гістарычнага рэгіёну, межы якога не супадаюць зь межамі сучаснае адміністрацыйнае адзінкі Бэльгіі. Так, у склад Флямандзкага герцагства ўваходзілі землі, якія цяпер належаць Францыі ды Нідэрляндам.

Фляндрыя паходзіць з назвы графства Фляндрыя, а само імя графства ўпершыню згадваецца ў 1237 року. Этымалягічна слова зьвязанае з «Flandr», што на старанідэрляндзкае мове літаральна значыць «той, які затоплены/затопленае месца»[1].

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Thumb

Пяць правінцыяў Фляндрыі:

  1. Правінцыя Антвэрпэн
  2. Правінцыя Лімбург
  3. Правінцыя Ўсходняя Фляндрыя
  4. Правінцыя Флямандзкі Брабант
  5. Правінцыя Заходняя Фляндрыя

Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на муніцыпалітэты.

Брусэльская сталічная акруга зьяўляецца анклявам, якая ляжыць у межах Флямадзкага Брабанта і не ўваходзіць у склад Флямандзкае акругі, аднак менавіта Брусэль зьяўляецца сталіцай Фляндрыі.

Remove ads

Найбуйнейшыя месты

Сярод найбуйнейшых местаў Фляндрыі значацца (на 2007 рок):

Геаграфія

Thumb
Остэндэ — панарама пляжу і пірсу.
  • Берагавая лінія: 66 км
  • Найвышэйшы пункт: вёска Рэмэрсдал, 287,5 м
  • Клімат: вялікі ўплыў на клімат Фляндрыі робіць мора, аднак вылучаюць два тыпы клімату: марскі — на ўзьбярэжжы і лагодна-кантынэнтальны — у Сярэдняй Фляндрыі.
  • Рэкі: Шэльда ды Маас, якія ўпадаюць ў Паўночнае мора на тэрыторыі Нідэрляндаў, і рака Айзэр.

Мова

Афіцыйнаю мовай Флямандзкае акругі зьяўляецца нідэрляндзкая мова, якая з-за мясцовых асаблівасьцяў часта называецца флямандзкаю мовай. Француская мова шырока распаўсюджаная ў грамадзкім жыцьці Фляндрыі, таксама выкарыстоўваецца як адміністрацыйная мова ў абмежаванай колькасьці муніцыпалітэтаў з так званымі моўнымі адрозьненьнямі (дзе пражываюць носьбіты болей чым адной мовы). У першую чаргу гэта адносіцца да Брусэльскае сталічнае акругі да памежных з Валёніяй рэгіёнаў.

Нягледзячы на існаваньне афіцыйнай літаратурнай моўнай нормы («усеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands)), якая выкарыстоўваецца ў афіцыйным справаводзтве, у адукацыі, на радыё і тэлебачаньні, у Фляндрыі ў паўсядзённым жыцьці шырока выкарыстоўваюцца дыялектызмы — рэгіяналізмы, якія ў сукупнасьці дазваляюць сьцьвярджаць пра існаваньне флямандзкае мовы (правільна казаць, флямандзкі варыянт нідэрляндзкае мовы). Лінгвісты вылучаюць наступныя агульныя адметнасьці моваў у Фляндрыі і Нідэрляндах:

— лексыка флямандзкае мовы перажыла значны ўплыў францускае мовы (напрыклад, флямандзкае chauffage, garagist, justitiepaleis, fruitsap супраць verwarming, garagehouder, gerechtshof, vruchtensap у нідэрляндзкай мове адпаведна);

— адваротны працэс пурызму (рэакцыя супраць значнага ўплыву францускае мовы): флямандскія словы voetpad, aanhouden, dagorde, 'omzendbrief і нідэрляндзкія адпаведнікі trottoir, arresteren, agenda, circulaire;

— выкарыстоўваньне архаізмаў, такіх як geschenk, nagerecht, zenden, venster у Фляндрыі пры ўжываньні адпаведна cadeau, dessert, sturen, raam у Нідэрляндах.

Акрамя вышэй зазначанных лексычных асаблівасьцяў існуюць таксама адрозьненьні ў вымаўленьні гукаў (у першую чаргу зычнага g), у граматыцы (напр., для ўтварэньня памяншальна-ласкальнай формы назоўнікаў у Фляндрыі выкарыстоўваецца суфікс — ke, у той час як правілы стандартнае нідэрляндзкае мовы вымагаюць суфікс — tje\je (kamerke vs kamertje: пакойчык; manneke vs mannetje чалавечак), у сытаксісу (парадак словаў у складаных сказах) ды інш.

Варта адзначыць, што роля дыялектаў у Фляндрыі значна вышэйшая, чым у Нідэрляндах. Зьвязанае гэта з тым, што пазыцыя стандартнае (літаратурнае) мовы ў нідэрляндзкіх правінцыях мае больш глыбокія гістарычныя карані[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads